Пракуратура Бешанковіцкага раёна: санкцыянавана заключэнне пад варту па справе аб удзеле ў экстрэмісцкім фарміраванні і абразе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Пракурор Бешанковіцкага раёна санкцыянаваў прымяненне меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту ў дачыненні да 54-гадовага мясцовага жыхара С., якому інкрымінавана ўваходжанне ў склад экстрэмісцкага фарміравання ў мэтах здзяйснення злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці (удзел у экстрэмісцкім фарміраванні) і публічная абраза Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Згодна з матэрыяламі справы С. у мэтах здзяйснення злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці не пазней за 09.05.2024 увайшоў у склад экстрэмісцкага фарміравання «Хартыя´97», і, з'яўляючыся яго непасрэдным удзельнікам, з выкарыстаннем аднайменнага інтэрнэт-рэсурсу, здзейсніў злачынствы супраць парадку кіравання.
Таксама С. у маі бягучага года, выкарыстоўваючы імя карыстальніка «Е.» на сайце «Хартыя´97», размясціў у адкрытым доступе каментарыі, якія змяшчаюць публічную абразу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Супрацьпраўныя дзеянні кваліфікаваны па ч.1 арт.368 і ч.3 арт.361-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Крымінальная справа знаходзіцца ў вытворчасці Бешанковіцкага раённага аддзела Следчага камітэта.
Пракурор раёна санкцыянаваў прымяненне меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту з улікам характару і грамадскай небяспекі здзейсненага.
Пракурор Бешанковіцкага раёна
саветнік юстыцыі С.А.Урбановіч