Пракуратура Бешанковіцкага раёна: санкцыянавана заключэнне пад варту па справе аб пагрозах забойствам і знішчэннем маёмасці агульнанебяспечным спосабам у г.п.Бешанковічы
Пракурор
Бешанковіцкага раёна санкцыянаваў прымяненне меры стрымання ў выглядзе
заключэння пад варту ў дачыненні да Л. – яму інкрымінаваны пагрозы забойствам і
знішчэннем маёмасці агульнанебяспечным спосабам, калі меліся падставы баяцца іх
ажыццяўлення.
Згодна з матэрыяламі справы раней судзімы Л. ў пачатку снежня бягучага года ў кватэры жылога дома ў г.п.Бешанковічы ўстане алкагольнага ап'янення ў ходзе сваркі прычыніў сваёй маці Я. нажом цялесныя пашкоджанні, выказваючы ў яе адрас пагрозы забойствам і знішчэннем маёмасці, якая знаходзілася ў кватэры, агульнанебяспечным спосабам, якія Я. успрымала як рэальныя і баялася іх ажыццяўлення.
Па ўказаным факце Бешанковіцкім раённым аддзелам Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь у дачыненні да Л. узбуджана крымінальная справа па арт.186 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Арганізаваны неадкладныя следчыя дзеянні, накіраваныя на ўстанаўленне ўсіх абставін злачынства.
Пракурор раёна санкцыянаваў прымяненне меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту з улікам звестак аб асобе Л., характару і грамадскай небяспекі зробленага.
Пракурор Бешанковіцкага раёна
саветнік юстыцыі С.А.Урбановіч