Пракуратура Бешанковіцкага раёна: узбуджана крымінальная справа па факце ўнясення заведама ілжывых звестак у афіцыйныя дакументы
Пракурор Бешанковіцкага раёна ўзбудзіў крымінальную справу па факце ўтойвання падзяжу жывёлы.
Устаноўлена, што брыгадзір фермы сельскагаспадарчага прадпрыемства раёна ў злачынных мэтах у перыяд з лютага па май бягучага года ўнесла заведама ілжывыя звесткі і запісы ў афіцыйныя дакументы, схаваўшы падзеж 18 галоў буйной рагатай жывёлы.
Па выніках праверкі пракурор Бешанковіцкага раёна ўзбудзіў крымінальную справу па ч.1 арт.427 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь за службовы падлог, якая для расследавання накіравана ў тэрытарыяльны аддзел Следчага камітэта.
Пракурор Бешанковіцкага раёна
дарадца юстыцыі С.А.Урбановіч