Пракуратура Бешанковіцкага раёна запатрабавала забяспечыць бяспечныя ўмовы жыцця і здароўя грамадзян, у тым ліку дзяцей
Пракуратурай Бешанковіцкага раёна праведзена праверка выканання заканадаўства, накіраванага на забеспячэнне бяспечных умоў жыцця і здароўя грамадзян, у тым ліку дзяцей.
Вынікі праведзеных наглядных мерапрыемстваў сведчаць аб тым, што, нягледзячы на катэгарычныя патрабаванні Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11.03.2004 №1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны», дастатковыя меры ў названым напрамку з боку Бешанковіцкага райвыканкама і іншых адказных суб'ектаў не заўсёды прымаюцца на дастатковым узроўні, што стварае дадатковую пагрозу для жыцця і здароўя людзей.
Так, у ходзе праведзенай праверкі выяўлены факты непрыняцця поўных і своечасовых мер па забеспячэнні бяспекі грамадзян у купальны сезон.
У прыватнасці, пры абследаванні забароненых для купання месцаў выяўлены факты адсутнасці забараняльных знакаў («Купацца забаронена»).
Напрыклад, па стане на 27.05.2025 названы забараняльны знак адсутнічаў у раёне плаціны, устаноўленай на р.Крывінка ў в.Старыя Ранчыцы. Пры гэтым, названае месца раней на працягу доўгага перыяду часу выкарыстоўвалася для купання.
Акрамя гэтага, улічваючы пачатак канікулярнага перыяду асобнай увагі патрабуюць пытанні забеспячэння бяспекі шляхам абмежавання доступу па наведванні староннімі асобамі, у тым ліку дзецьмі, кінутых будынкаў і збудаванняў, якія знаходзяцца ў аварыйным стане.
Пры гэтым, праведзенымі пракуратурай раёна нагляднымі мерапрыемствамі выяўлены неадзінкавыя выпадкі непрыняцця поўных і своечасовых мер у дадзеным напрамку.
Напрыклад, у аг.Бачэйкава па вул.Першамайская размешчаны аднакватэрны жылы дом №35, які знаходзіцца ў аварыйным стане, доступ у які не абмежаваны.
Акрамя гэтага, пракуратурай раёна выяўлены факты непрыняцця мер па выключэнні фактаў пранікнення старонніх асоб у іншыя неэксплуатаваныя ў цяперашні час будынкі.
Так, маецца свабодны доступ грамадзян, у тым ліку дзяцей у кінутыя будынкі ў в.Двор Нізгалава, в.Сакарова (будынак былога клуба), аг.Бачэйкава (каля ДУА «Бачэйкаўская сярэдняя школа Бешанковіцкага раёна імя М.А.Высагорца»).
Па выніках выяўленых парушэнняў пракуратурай раёна 12.06.2025 унесена прадстаўленне ў Бешанковіцкі райвыканкам, у якім запатрабавана прыняць комплекс арганізацыйна-практычных мер, накіраваных на ліквідацыю выяўленых парушэнняў заканадаўства, і прыняцця мер па забеспячэнні бяспечных умоў жыцця і здароўя грамадзян, у тым ліку дзяцей.
аг.Бачэйкава па вул.Першамайская размешчаны аднакватэрны жылы дом №35
Будынкі ў в.Двор Нізгалава
Будынак у в.Сакарова
Будынак у аг.Бачэйкава
В.а. пракурора Бешанковіцкага раёна
малодшы саветнік юстыцыі В.В.Дойлідаў