Пракуратура Бешанковіцкага раёна прыняла ўдзел у навагодніх дабрачынных акцыях

Прокуратура Бешенковичского района приняла участие в новогодних благотворительных акциях

14 студзеня 2026

Пракуратура Бешанковіцкага раёна прыняла ўдзел у навагодніх дабрачынных акцыях

Удзел у навагодніх дабрачынных акцыях «Нашы дзеці» і «Ад усёй душы» прыняў калектыў пракуратуры Бешанковіцкага раёна.

Напярэдадні Новага года пракурор раёна Сяргей Урбановіч пабываў у аграгарадку Астроўна, павіншаваў са святамі выхаванца Астроўскай СШ імя К. А. Абазоўскага Кірыла Курыленку. Сяргей Антонавіч цёпла пагутарыў з хлопчыкам, пацікавіўся марамі і захапленнямі дзіцяці, уручыў падарунак і салодкія пачастункі.

«Такія сустрэчы ўсяляюць у дзяцей веру ў дабро, дораць ім радасць, дапамагаюць адчуваць падтрымку і клопат з боку грамадства – адзначыў Сяргей Урбановіч. – Разам мы можам стварыць атмасферу любові і цяпла, якую так заслугоўваюць нашы дзеці».

***

Намеснік пракурора раёна Віталь Дайлідаў павіншаваў з Новым годам і Калядамі пастаяліцу аддзялення кругласутачнага прабывання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў ТЦСАН Ф. І. Гаеўскую. Пажадаў моцнага здароўя, бадзёрасці духу, жыццёвых сіл, а таксама ўручыў салодкі падарунак.

«Акцыя «Ад усёй душы», — кажа Віталь Уладзіміравіч, — значная сацыяльная з'ява, якая аб'ядноўвае ўсю краіну, выхоўвае ў моладзі адказнасць і павагу да старэйшых».
!Навагоднія святы – час цудаў, разам мы можам стварыць сапраўднае чараўніцтва для нашых дзяцей і людзей пажылога ўзросту.

"Зара"