Пракуратура Бешанковіцкага раёна: санкцыянавана заключэнне пад варту па справе аб прымяненні насілля ў дачыненні да супрацоўніка АУС Бешанковіцкага райвыканкама і аб пагрозе забойствам
Пракурор Бешанковіцкага раёна санкцыянаваў прымяненне меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту ў дачыненні да 37-гадовага мясцовага жыхара, яму інкрымінавана два злачынствы – прымяненне насілля ў дачыненні да супрацоўніка раённага АУС у мэтах перашкоды яго законнай дзейнасці і пагроза забойствам, калі меліся падставы баяцца іх ажыццяўлення.
Згодна з матэрыяламі справы раней судзімы падазраваны ў канцы лютага бягучага года быў затрыманы міліцыянерамі за здзяйсненне адміністрацыйнага правапарушэння ў стане алкагольнага ап'янення. Пры дастаўленні для разбору ў раённы АУС затрыманы ў мэтах перашкоды законнай дзейнасці ўчастковага інспектара міліцыі, нанёс яму не менш за адно траўміруючае ўздзеянне, прычыніўшы фізічны боль і пабоі.
Таксама ў пачатку сакавіка гэтага года падазраваны, знаходзячыся ў начны час у стане алкагольнага ап'янення на адной з вуліц г.п.Бешанковічы, у ходзе ўзнікшага канфлікту з трыма мясцовымі жыхарамі, замахваючыся ў іх бок сякерай, выказваў пагрозы забойствам, якія пацярпелыя ўспрымалі як рэальныя і баяліся іх ажыццяўлення.
Па ўказаных фактах Бешанковіцкім раённым аддзелам Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь узбуджана дзве крымінальныя справы – па арт.186 і арт.364 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Арганізаваны следчыя дзеянні, накіраваныя на ўстанаўленне ўсіх абставін злачынстваў.
Пракурор раёна санкцыянаваў прымяненне меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту з улікам звестак аб асобе падазраванага, характару і грамадскай небяспекі зробленага.