Пракуратура Бешанковіцкага раёна: санкцыянавана заключэнне пад варту па справе аб забойстве
Пракурор Бешанковіцкага раёна санкцыянаваў прымяненне меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту ў дачыненні да 46-гадовага мясцовага жыхара.
Згодна з матэрыяламі справы 03 студзеня 2026 года падазраваны і яго жонка знаходзіліся ў кватэры агульнага знаёмага, дзе на працягу дня распівалі спіртныя напоі. Падчас зносін паміж мужам і жонкай узнік канфлікт, у ходзе якога мужчына нанёс пацярпелай не менш за 6 удараў нажом па розных частках цела, у тым ліку ў вобласць размяшчэння жыццёва важных органаў.
Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў пацярпелая памерла на месцы здарэння.
Здзейсніўшы забойства, падазраваны схаваўся, але пасля быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі ў г.Віцебску.
Крымінальная справа па ч.1 арт.139 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь знаходзіцца ў вытворчасці Бешанковіцкага раённага аддзела Следчага камітэта.
Прымяненне названай меры стрымання абумоўлена цяжкасцю зробленага і асобай фігуранта крымінальнай справы.
Пракурор Бешанковіцкага раёна
саветнік юстыцыі С.А.Урбановіч