ПРАКУРАТУРА ПАПЯРЭДЖВАЕ

ПРАКУРАТУРА ПАПЯРЭДЖВАЕ: «Пры ажыццяўленні фінансавых аперацый з выкарыстаннем камп'ютарнай тэхнікі неабходна праяўляць пільнасць, паколькі пачасціліся факты крадзяжоў грашовых сродкаў».

ПРАКУРАТУРА ПАПЯРЭДЖВАЕ: «Пры ажыццяўленні фінансавых аперацый з выкарыстаннем камп'ютарнай тэхнікі неабходна праяўляць пільнасць, паколькі пачасціліся факты крадзяжоў грашовых сродкаў».

У апошнія гады істотна ўзрасла колькасць злачынстваў, якія здзяйсняюцца з выкарыстаннем камп'ютарных тэхналогій. Найбольш распаўсюджаны крадзяжы грашовых сродкаў, якія знаходзяцца на банкаўскіх рахунках грамадзян. Спосабы і механізмы, якія выкарыстоўваюцца злачынцамі пры крадзяжы грашовых сродкаў, разнастайныя.

Так, дастаткова часта злачынцы выкарыстоўваюць спецыяльныя прылады (скімеры), якія дазваляюць запамінаць і капіраваць інфармацыю з магнітных палос банкаўскіх карт грамадзян пры выкарыстанні іх у банкаматах (мініяцюрныя відэакамеры, накладкі на клавіятуру і кардрыдары). Скапіраваная злачынцамі з магнітнай паласы інфармацыя пасля пераносіцца імі на дублікаты карт («балванкі»), што дае ім магчымасць бесперашкодна здзяйсняць крадзеж грашовых сродкаў з банкаўскіх рахункаў. У сувязі з гэтым перад здзяйсненнем аперацый у банкаматах і інфакіёсках неабходна пераканацца, каб на клавіятуры, у вобласці раздыма для прыёму карт і ў цэлым у рабочай вобласці не было ніякіх старонніх прадметаў.

Нярэдка злачынцы завалодваюць рэквізітамі банкаўскіх карт, якія змяшчаюцца на саміх картах. У прыватнасці, для ажыццяўлення пакупак у шэрагу інтэрнэт-крам дастаткова ўказаць літарна-лічбавыя коды, якія змяшчаюцца на асабовым баку банкаўскай карты (яе нумар і тэрмін дзеяння), а таксама на адваротным баку ў раёне магнітнай паласы. У дадзенай сітуацыі, каб не стаць ахвярай злачынцаў, ні ў якім разе нельга пакідаць сваю банкаўскую карту без кантролю, выключыўшы тым самым магчымасць зламыснікаў зафіксаваць названыя рэквізіты.

Апошнім часам ашуканцы для завалодання рэквізітамі банкаўскіх картак досыць шырока выкарыстоўваюць так званыя ілжывыя сайты і сайты-двайнікі. Напрыклад, досыць распаўсюджаны сітуацыі, калі зламыснікі мэтанакіравана ствараюць сайты, якія прадстаўляюць паслугі ад імя выдуманых фінансавых арганізацый, пры гэтым найбольш часта дадзеныя паслугі звязаны з ажыццяўленнем замежных грашовых пераводаў. У асобных выпадках сайты добрасумленных фінансавых арганізацый злачынцы падмяняюць у сетцы сайтамі-двайнікамі. Карыстаючыся паслугамі такіх сайтаў, грамадзяне добраахвотна аддаюць рэквізіты сваіх банкаўскіх картак, а таксама прадастаўляюць звесткі аб паролях банкаўскіх картак зламыснікам, якія пасля неадкладна «спусташаюць» іх рахункі. Для таго, каб не стаць у дадзеных сітуацыях ахвярай ашуканцаў, перад тым як скарыстацца паслугамі фінансавых арганізацый у глабальнай сетцы Інтэрнэт, напрыклад, ажыццявіць перавод грашовых сродкаў, аплаціць камунальныя паслугі і да т.п., неабходна старанна вывучыць звесткі аб арганізацыі і яе сайце, якія змяшчаюцца ў сетцы, уключаючы водгукі. Неабходна карыстацца надзейнымі сайтамі з абароненымі каналамі сувязі. Напрыклад, адной з прыкмет абароненага канала з'яўляецца наяўнасць у адрасе прэфікса «https://». Пры гэтым ашуканцы пры стварэнні сайтаў-двайнікоў часцяком выкарыстоўваюць прэфікс «http://» (без лацінскай «s»). Таксама не варта дазваляць сістэме аўтаматычна захоўваць лагін і пароль у глабальнай сетцы Інтэрнэт, з дапамогай якіх ажыццяўляецца доступ да карт-рахунку, паколькі аўтазахаванне павялічвае рызыкі завалодання ашуканцамі канфідэнцыйнай інфармацыяй.

Пракурор аддзела па наглядзе за
выкананнем заканадаўства
УСК Рэспублікі Беларусь па
Віцебскай вобласці
Уладзіслаў Нарыжны