Пракуратура раёна прыняла ўдзел у Рэспубліканскім творчым конкурсе

Штогод Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь арганізуецца і праводзіцца Рэспубліканскі творчы конкурс на лепшае асвятленне ў сродках масавай інфармацыі дзейнасці органаў пракуратуры Рэспублікі Беларусь.
Гэты конкурс Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь праводзіўся на працягу 13 гадоў, пры гэтым у ім прымаюць актыўны ўдзел: калектывы пракуратур усіх узроўняў, асобныя пракурорскія работнікі, аўтарскія калектывы і асобна карэспандэнты сродкаў масавай інфармацыі.
У бягучым годзе матэрыялы на Рэспубліканскі конкурс накіраваны ўпершыню калектывам пракуратуры Бешанковіцкага раёна. Праца аформлена ў выглядзе часопіса, у якім змяшчаецца аповед пра раён і яго гісторыю, пра пракуратуру і калектыў, а таксама непасрэдна копіі артыкулаў, размешчаных у сродках масавай інфармацыі. Матэрыялы калектыву пракуратуры Бешанковіцкага раёна прадстаўлены ў намінацыі: «Лепшы цыкл матэрыялаў у сродках масавай інфармацыі аб дзейнасці органаў пракуратуры па наглядзе за выкананнем заканадаўства».
Варта адзначыць, што пракуратурай раёна артыкулы размяшчаліся на старонках раённай газеты «Зара», газеты Віцебскай міліцыі «02», Віцебскай абласной газеты «Віцьбічы», Віцебскай абласной газеты «Віцебскія Весці», а таксама ў глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт на сайтах: Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь, Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, Бешанковіцкага раённага выканаўчага камітэта, Бешанковіцкага раённага аддзела па адукацыі, раённай газеты «Зара» і ў шэрагу іншых.          
Вынікі конкурсу і ўзнагароджанне праводзіцца да прафесійнага свята «Пракурорскіх работнікаў і работнікаў пракуратуры», якое адзначаецца 26 чэрвеня кожнага года.   

Памочнік пракурора
Бешанковіцкага раёна
юрыст 2 класа                                                                      С.А. Кір'янаў