Пракуратура раёна прыняла ўдзел у Рэспубліканскім творчым конкурсе ў намінацыі «Лепшы творчы праект года»

Штогод Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь арганізуецца і праводзіцца Рэспубліканскі творчы конкурс на лепшае асвятленне ў сродках масавай інфармацыі дзейнасці органаў пракуратуры Рэспублікі Беларусь. 
Дадзены конкурс Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь праводзіўся на працягу 14 гадоў, пры гэтым у ім прымаюць актыўны ўдзел: калектывы пракуратур усіх узроўняў, асобныя пракурорскія работнікі, аўтарскія калектывы і асобна карэспандэнты сродкаў масавай інфармацыі. 
У бягучым годзе матэрыялы на Рэспубліканскі конкурс накіраваны ў намінацыі «Лепшы творчы праект года» і прадстаўлены ў выглядзе цыкла матэрыялаў, прысвечаных Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг. і расследаванню крымінальнай справы аб генацыдзе. Праца аформлена ў выглядзе часопіса, у якім змяшчаецца апісанне гісторыі раёна ў гады вайны і яго герояў, месцаў воінскай славы і ўвекавечання памяці ахвяр, а таксама непасрэдна копіі артыкулаў, размешчаных у сродках масавай інфармацыі.
Даведачна: у ходзе расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе насельніцтва Беларусі пракуратурай раёна дапытана 34 асобы, праведзена 18 аглядаў месцаў здарэння, 2 агляды дакументаў, 13 асоб прызнаны пацярпелымі, устаноўлена 6 раней неўлічаных месцаў пахаванняў ахвяр вайны. Дадзеныя пахаванні размешчаны паблізу вёсак Чановічы, Азёркі, Слабада, аграгарадка Бачэйкава і Ржаўка, а таксама ў гарадскім пасёлку Бешанковічы паблізу сядзібы «Стары Марынфельд».  
Вынікі конкурсу і ўзнагароджанне праводзіцца да прафесійнага свята «Пракурорскіх работнікаў і работнікаў пракуратуры», якое адзначаецца штогод 26 чэрвеня.   
Намеснік пракурора 
Бешанковіцкага раёна 
юрыст 1 класа                                                                                   В.В.Дойлідаў