Пракуратурай Бешанковіцкага раёна: інфармацыйная прадукцыя YouTube канала «ЧестнОК- live » прызнана экстрэмісцкай

Пракуратурай Бешанковіцкага раёна праведзены маніторынг інфармацыі, размешчанай на канале «ЧестнОК-Live» у відэахостынгу «YouTube», які мае ідэнтыфікатар https://www.youtube.com/@chestnok_live, на прадмет выяўлення парушэнняў заканадаўства ў галіне процідзеяння экстрэмізму.
Устаноўлена, што інфармацыйная прадукцыя указанага Інтэрнэт-рэсурсу накіравана на садзейнічанне ажыццяўленню экстрэмісцкай дзейнасці, распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Адміністрацыя канала сістэмных дзеянняў па блакіроўцы або процідзеянні публікацыям экстрэмісцкай накіраванасці не прымала.
На падставе Закона Рэспублікі Беларусь «Аб процідзеянні экстрэмізму» пракуратура Бешанковіцкага раёна падрыхтавала і накіравала ў суд Бешанковіцкага раёна заяву аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі названага YouTubeканала экстрэмісцкай.
10.04.2024 суд Бешанковіцкага раёна задаволіў заяву пракурора раёна ў поўным аб'ёме і дапусціў неадкладнае выкананне прынятага рашэння.
Копія рашэння суда накіравана ў Міністэрства інфармацыі для ўключэння ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў і блакіроўкі Інтэрнэт-рэсурсаў, якія спрыяюць распаўсюджванню такіх матэрыялаў у краіне.
Пракурор Бешанковіцкага раёна
саветнік юстыцыі С.А.Урбановіч