Пракуратурай Бешанковіцкага раёна накіравана заява ў суд Бешанковіцкага раёна аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі суполкі (групы) «Родная мова» ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте» экстрэмісцкімі матэрыяламі

Пракуратурай Бешанковіцкага раёна праведзены маніторынг інфармацыі, размешчанай у суполцы (групе) «Родная мова» ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте», якая мае ідэнтыфікатар vk.com/rodnajamovabie (ID: club47371080) на прадмет выяўлення парушэнняў заканадаўства ў галіне процідзеяння экстрэмізму.

Устаноўлена, што інфармацыйная прадукцыя пазначанага Інтэрнэт-рэсурсу ўтрымлівае сімволіку і атрыбутыку экстрэмісцкай накіраванасці, матывуе грамадзян да ўдзелу ў пікетаванні, несанкцыянаваных мерапрыемствах з выкарыстаннем незарэгістраванай БЧБ-сімволікі.

Адміністрацыя канала сістэмных дзеянняў па блакіроўцы або процідзеянні публікацыям экстрэмісцкай накіраванасці не прымала.

У сувязі з бяздзейнасцю адміністрацыі канала на падставе Закона Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2007 г. N 203-З «Аб процідзеянні экстрэмізму» пракуратура Бешанковіцкага раёна падрыхтавала і накіравала ў суд Бешанковіцкага раёна заяву аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі суполкі (групы) «Родная мова» ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте» экстрэмісцкімі матэрыяламі.

Памочнік пракурора

Бешанковіцкага раёна

юрыст 2 класа Я.Р.Чудакоў