Пракуратурай Бешанковіцкага раёна ў выязным судовым пасяджэнні падтрымана дзяржаўнае абвінавачанне за паўторнае кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення

Падчас папярэдняга і судовага следства па гэтай крымінальнай справе было ўстаноўлена, што мясцовы жыхар, будучы прыцягнутым да адміністрацыйнай адказнасці па ч.1 арт.18.16 КаАП Рэспублікі Беларусь ад 2003 г. за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення і падвергнутым адміністрацыйнаму спагнанню ў выглядзе штрафу, з пазбаўленнем права кіравання транспартнымі сродкамі на тры гады, напрацягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання, наўмысна 22.05.2021, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, не маючы права кіравання транспартнымі сродкамі, кіраваў транспартным сродкам – трактарам МТЗ-80л з кормараздатчыкам і пры руху да гарадскога пасёлка Бешанковічы быў спынены і затрыманы супрацоўнікам АДАІ Бешанковіцкага РАУС.

Для ўстанаўлення стану алкагольнага ап'янення было праведзена агляд.

З улікам пазіцыі дзяржаўнага абвінаваўцы, суд прызнаў названага грамадзяніна вінаватым у кіраванні транспартным сродкам асобай, якая знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янення, здзейсненае напрацягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такое парушэнне і на падставе ч.1 арт.317-1 КК Рэспублікі Беларусь прызначана пакаранне ў выглядзе абмежавання волі тэрмінам на 1 год 6 месяцаў без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу з пазбаўленнем права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартнымі сродкамі, тэрмінам на 5 гадоў са штрафам у памеры 200 базавых велічынь у суме 5800 рублёў.

Трактар МТЗ-80л як сродак здзяйснення злачынства бязвыплатна канфіскаваны ва ўласнасць дзяржавы (прыменена спецыяльная канфіскацыя).

Прысуд не абскарджаны і не апратэставаны, набыў законную сілу.

Даведачна за 6 месяцаў бягучага года супрацоўнікамі АДАІ Бешанковіцкага РАУС выяўлена больш за 1600 розных парушэнняў правілаў дарожнага руху, з якіх не менш за 20 – гэта кіраванне ў стане алкагольнага ап'янення, больш за 40 – гэта кіраванне транспартнымі сродкамі, не маючы правоў.

Пракурор

Бешанковіцкага раёна

малодшы саветнік юстыцыі А.А. Старчанка

[if gte mso 9]> Normal 0 false false false RU X-NONE X-NONE <![endif]