Пракуратурай раёна прыняты меры па абароне маёмасных правоў пажылога жыхара нашага раёна
Пракуратурай раёна прыняты меры да абароны маёмасных правоў пажылога жыхара нашага раёна
Пракуратурай раёна ў ходзе арганізацыі прыёму па месцы жыхарства наведана адна з жыхарак аграгарадка Бачэйкава, якая звярнулася да пракурорскага работніка з просьбай аб аказанні дапамогі ў абароне парушаных маёмасных правоў.
Па дадзеным факце пракуратурай раёна была арганізавана і праведзена адпаведная праверка. Довады заяўніцы пацвердзіліся і пракурорам раёна ў інтарэсах грамадзянкі прад'яўлена іскавая заява ў суд Бешанковіцкага раёна.
Даведачна па справе было ўстаноўлена: адзін з жыхароў нашага раёна, 1996 года нараджэння, 11.03.2020 каля 12:00 гадзін, знаходзячыся на прыдамавой тэрыторыі аднаго з дамоў у аграгарадку Бачэйкава, таемна, шляхам крадзяжу, здзейсніў дробнае раскраданне 114 кілаграмаў вырабаў з металу, а менавіта труб, рашоткі, чым прычыніў пажылой заяўніцы матэрыяльны ўрон.
Па дадзеным факце таксама дадзены грамадзянін за здзяйсненне дробнага раскрадання пастановай суда Бешанковіцкага раёна прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па ч.1 арт.10.5 КаАП Рэспублікі Беларусь і падвергнуты адміністрацыйнаму спагнанню ў выглядзе штрафу. У добраахвотным парадку шкода грамадзянцы не кампенсавана.
У адпаведнасці з арт.933 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь шкода, прычыненая маёмасці грамадзяніна, падлягае кампенсацыі ў поўным аб'ёме асобай, якая прычыніла шкоду.
Варта адзначыць, што іскі прад'яўленыя пракурорам разглядаюцца з абавязковым удзелам прадстаўніка нагляднага ведамства.
Так, з удзелам намесніка пракурора раёна Дойлідава В.В. адбылося судовае пасяджэнне, у ходзе якога даследаваны сабраныя пракуратурай раёна доказы па справе, дадзена адпаведнае заключэнне.
Судом Бешанковіцкага раёна іскавая заява пракурора ў інтарэсах грамадзянкі задаволена ў поўным аб'ёме, спагнаны ўрон з парушальніка.
Рашэнне суда ўступіла ў законную сілу.
Намеснік пракурора
Бешанковіцкага раёна
юрыст 1 класа В.В. Дойлідаў