Пракуратурай раёна праведзена праверка эфектыўнасці работы суб'ектаў прафілактыкі.
Аналіз крымінагеннай абстаноўкі на тэрыторыі раёна сведчыць аб тым, што тэндэнцыя росту як агульнай злачыннасці, так і па лініі крымінальнага вышуку, а таксама асобных відаў і катэгорый злачынстваў, якая пачалася ў 2019 годзе, прадоўжана і ў бягучым годзе.
Так, у мінулым перыядзе 2020 года рост агульнай злачыннасці ў раёне склаў 2,6%. Узровень злачыннасці на 10 тысяч насельніцтва склаў 25,5, што вышэй за сярэднеабласны паказчык на 0,9. Узрасла колькасць злачынстваў, учыненых у стане алкагольнага ап'янення – 12 (5), асобамі, якія маюць судзімасць, - 13 (10), групай асоб – 4 (0).
Больш за тое, за мінулы перыяд ужо зарэгістравана 1 злачынства супраць жыцця і здароўя грамадзяніна.
У сувязі з гэтым пракуратурай раёна праведзена праверка захавання заканадаўства ў дзейнасці суб'ектаў прафілактыкі, абавязаных ажыццяўляць прафілактычную работу з асобамі, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі, схільнымі да ўчынення правапарушэнняў.
Вынікі праверкі выявілі шэраг істотных парушэнняў патрабаванняў заканадаўства з боку ўсіх суб'ектаў прафілактыкі рэгіёна, задзейнічаных у рабоце.
Напрыклад, нягледзячы на наяўнасць падстаў, а таксама патрабаванняў Механізму вызначэння катэгорыі адноснасці жылых памяшканняў да месцаў зборышчаў асоб, асацыяльных паводзін, іх выяўлення і ўліку, Бешанковіцкім РАУС кватэра на тэрыторыі Ульскага сельсавета прытонам не прызнавалася. На паводзіны і лад жыцця жыхароў дадзенай кватэры, у сельвыканкам паступілі неаднаразовыя скаргі.
Разам з тым, супрацьпраўныя паводзіны жыхароў заставаліся без увагі, як з боку ўчастковага інспектара, так і з боку службовых асоб сельвыканкама. Мер па правядзенні на сістэмнай аснове прафілактычнай работы з праблемнай кватэрай, раз'яднанню асоб асацыяльнай накіраванасці, схільных да ўчынення правапарушэнняў, якія збіраюцца ў ёй, не прынята.
У ходзе праверкі, устаноўлены факты непрыняцця прафілактычных мер і да іншых асоб, якія пражываюць на тэрыторыі раёна, злоўжываюць спіртнымі напоямі, схільных да ўчынення злачынстваў і правапарушэнняў.
Акрамя таго, адзначана, што з боку Бешанковіцкага РАУС пры наяўных падставах, не вырашаецца пытанне аб накіраванні правапарушальнікаў у лячэбна-працоўны прафілакторый.
Так, напрыклад, адзін з жыхароў раёна, які злоўжывае спіртным, па месцы жыхарства характарызуецца адмоўна, не працуе, на працягу 2018-2019 гадоў 5 разоў прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за ўчыненне правапарушэнняў у стане алкагольнага ап'янення (4 разы – па арт. 17.3 КаАП Рэспублікі Беларусь, 1 раз – па ч. 2 арт. 9.1 КаАП Рэспублікі Беларусь), у сувязі, з чым стаіць на прафілактычным уліку ў Бешанковіцкім РАУС. Да цяперашняга часу пытанне, аб накіраванні на медыцынскі агляд з мэтай наступнай прымусовай шпіталізацыі не вырашана.
Таксама, у ходзе гэтай праверкі ўстаноўлена, што асобнымі сельвыканкамамі якія-небудзь меры па стабілізацыі крымінагеннай абстаноўкі не прымаюцца, дадатковыя мерапрыемствы не распрацоўваюцца.
Па выяўленых парушэннях і недахопах пракуратурай раёна ўнесена прадстаўленне ў Бешанковіцкі райвыканкам, у якім прапанавана арганізаваць работу РАУС, саветаў АПАП у адпаведнасці з патрабаваннямі дзеючага заканадаўства, забяспечваючы безумоўнае захаванне ўстаноўленага парадку ажыццяўлення прафілактычнай работы. Устараніць фармалізм у дзейнасці саветаў АПАП, наглядальных камісій, узмацніць іх каардынуючую ролю. Патрабаваць ад кіраўніцтва Бешанковіцкага

Устараненне выяўленых парушэнняў пастаўлена на кантроль у пракуратуры раёна.
Пракурор раёна
малодшы саветнік юстыцыі А.А. Старчанка