Пракуратурай раёна праведзена праверка выканання патрабаванняў прыродаахоўнага заканадаўства
Ахова навакольнага асяроддзя адзін з прыярытэтных напрамкаў дзяржаўнай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь.
Галоўнымі мэтамі прыродаахоўнага заканадаўства з'яўляецца забеспячэнне экалагічна бяспечных умоў для пражывання людзей, рацыянальнае выкарыстанне і ахова прыродных рэсурсаў, выпрацоўка прававых і эканамічных асноў.
Сярод асноўных напрамкаў у рабоце па рэалізацыі дзяржаўнай экалагічнай палітыкі вылучаецца ўкараненне эфектыўных метадаў кіравання і кантролю за прыродакарыстаннем і аховай навакольнага асяроддзя, а таксама ўдасканаленне сістэмы органаў кіравання і экалагічнага кантролю, у мэтах памяншэння аб'ёмаў утварэння адходаў і прадухілення іх шкоднага ўздзеяння на навакольнае асяроддзе, здароўе грамадзян, маёмасць, якая знаходзіцца ва ўласнасці дзяржавы, маёмасць юрыдычных і фізічных асоб, а таксама максімальнага ўцягвання адходаў у грамадзянскі абарот у якасці другаснай сыравіны.
Даведачна: па выніках 2021 года ў цэлым па раёне невыкананне задання па пастаўцы для рэспубліканскіх дзяржаўных патрэб адходаў склала 85,8%. Заданне па зборы адходаў паперы і кардону выканана на 73,4, па зборы палімерных адходаў - на 49,7%, па зборы адходаў электрычнага і электроннага абсталявання, якое страціла спажывецкія ўласцівасці, - на 58,7%.
Праведзеныя пракуратурай раёна наглядныя мерапрыемствы сведчаць аб тым, што на тэрыторыі Бешанковіцкага раёна работа ў дадзеным напрамку арганізавана не на належным узроўні, асноўнай прычынай невыканання мэтавых паказчыкаў з'явілася недастатковая работа па выяўленні і выкарыстанні ўсіх крыніц другасных матэрыяльных рэсурсаў, а таксама неналежная работа сярод насельніцтва раёна па пытаннях недапушчальнасці самастойнага супрацьпраўнага складзіравання другасных матэрыяльных рэсурсаў у непрадугледжаных для гэтага месцах, садзейнічанні ўтварэнню стыхійных звалак.
У прыватнасці, у ходзе абследавання тэрыторый населеных пунктаў раёна, вываз адходаў у якіх ажыццяўляецца безкантэйнерным спосабам (ажыццяўленне збору адходаў спецыялізаванай тэхнікай згодна з графікам), выяўлены шматлікія факты ўтварэння стыхійных звалак,у тым ліку які змяшчае другасныя матэрыяльныя рэсурсы.
Напрыклад: у населеных пунктах Хмельнік, Н.Крывіно і Крывіно, дзе вываз адходаў ажыццяўляецца спецыялізаванай тэхнікай па графіку (2-я серада месяца), стыхійныя звалкі выяўлены не толькі ў саміх населеных пунктах, але на іх «ўскраінах». Указаныя парушэнні сведчаць аб неабходнасці перагляду схемы абыходжання з камунальнымі адходамі з мэтай змены графіка вывазу адходаў, уладкавання месцаў захоўвання адходаў.
Па выяўленых парушэннях пракуратурай раёна ў Бешанковіцкі райвыканкам унесена прадстаўленне, ліквідацыя парушэння па якім пастаўлена на кантроль.
Пракурор Бешанковіцкага раёна
малодшы саветнік юстыцыі А.А. Старчанка