Пракуратурай раёна ў ходзе праверкі выканання заканадаўства аб абароне правоў дзяцей у прыёмных сем'ях праведзены зносіны з прыёмнымі бацькамі (з мэтай абагульнення станоўчага вопыту)

Прыёмная сям'я з'яўляецца адной з форм уладкавання дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, на выхаванне ў сям'ю. Прыёмная сям'я ўтвараецца на падставе рашэння органа апекі і папячыцельства аб стварэнні прыёмнай сям'і, а таксама дагавора аб умовах выхавання і ўтрымання дзяцей і працоўнага дагавора.      На выхаванне ў прыёмную сям'ю перадаецца ад аднаго да чатырох дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, з улікам дзяцей, над якімі ўстаноўлена апека (папячыцельства) адным з сужэнцаў.

     Прыёмная сям'я з'яўляецца адной з форм уладкавання дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, на выхаванне ў сям'ю. Прыёмная сям'я ўтвараецца на падставе рашэння органа апекі і папячыцельства аб стварэнні прыёмнай сям'і, а таксама дагавора аб умовах выхавання і ўтрымання дзяцей і працоўнага дагавора.

     На выхаванне ў прыёмную сям'ю перадаецца ад аднаго да чатырох дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, з улікам дзяцей, над якімі ўстаноўлена апека (папячыцельства) адным з сужэнцаў.

     У прыёмныя сем'і на тэрыторыі Бешанковіцкага раёна за 9 месяцаў 2020 г. вызначана 5 дзяцей (2 прыёмныя сям'і).

     Па стане на 30.10.2020 у Бешанковіцкім раёне ў агульнай колькасці налічваецца 8 прыёмных сем'яў (11 дзяцей). 

     Аддзелам па адукацыі сумесна з ДУА «Бешанковіцкі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр» арганізуецца сістэмная работа па аказанні псіхалагічнай дапамогі і сацыяльна-педагагічнай падтрымкі прыёмным сем'ям па актуальных пытаннях развіцця і выхавання прыёмных дзяцей.

     На базе ДУА «Бешанковіцкі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр» арганізавана работа метадычнага фарміравання прыёмных бацькоў, пасяджэнні якога праводзяцца штоквартальна.

     29.10.2020 пракуратурай раёна арганізавана наведванне дадзенага фарміравання, праведзены зносіны з яго ўдзельнікамі.

     Зносіны выдаліся жывымі, прыёмныя бацькі ахвотна дзяліліся ў ходзе дыскусіі з пракурорскім работнікам сваімі поспехамі, станоўчымі момантамі і атрыманым вопытам. Падзяліліся прыёмныя бацькі і рознымі жыццёвымі сітуацыямі (як станоўчымі, так і адмоўнымі), праз якія яны прайшлі разам з дзецьмі.

     Варта адзначыць, што прыёмныя бацькі нашага раёна маюць добры вопыт у выхаванні дзяцей.

     Так, кожны з бацькоў ужо выхаваў і паставіў на ногі сваё дзіця, значная частка бацькоў мае станоўчы вопыт у паспяховым выхаванні (і неаднаразова) прыёмных дзяцей. Як адзначаюць прыёмныя бацькі, не губляецца сувязь з дзецьмі па іх паўналецці. Дзеці ахвотна і даволі часта прыязджаюць, сазвоньваюцца і перапісваюцца з прыёмнымі бацькамі.

     У ходзе сустрэчы таксама былі агучаны прыклады паспяховай сацыялізацыі прыёмных дзяцей.

     Так, напрыклад, адна з дзяўчынак, якая выхоўвалася ў такой сям'і, ужо атрымала дзве вышэйшыя адукацыі (абедзве педагагічныя) і ў дадзены момант навучаецца завочна ў магістратуры, а паралельна таксама працуе ў школе. Іншая дзяўчынка паспяхова скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, працуе па спецыяльнасці ў турыстычнай фірме. Падобныя прыклады не адзінкавыя.

     У завяршэнне пракурорскаму

работнику выказаны прапановы па ўдасканаленні заканадаўства ў частцы сацыяльнай забяспечанасці прыёмных сем'яў.

 Памочнік пракурора Бешанковіцкага раёна

юрыст 2 класа  С.А. Кір'янаў  

[if gte mso 9]> Normal 0 false false false RU X-NONE X-NONE <![endif]