Пракурор Бешанковіцкага раёна Андрэй Старчанка ў Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь (15 сакавіка 2021 года) прыняў удзел ва ўрачыстым уручэнні навучэнцам устаноў адукацыі раёна першых пашпартоў
Пракурор Бешанковіцкага раёна Андрэй Старчанка ў Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь (15 сакавіка 2021 года) прыняў удзел ва ўрачыстым уручэнні навучэнцам школ раёна першых пашпартоў. Дадзенае мерапрыемства прайшло на базе раённага дома культуры, на якім прысутнічала больш за 50 маладых грамадзян. Акрамя пракурора ўдзел у мерапрыемстве прынялі старшыня раённага Савета дэпутатаў Шведаў Г.М. і начальнік аддзела па адукацыі Бешанковіцкага райвыканкама Ерашоў А.І.
Андрэй Старчанка расказаў прысутным аб асноўных палажэннях, замацаваных у Асноўным Законе, пры гэтым завастрыў увагу на правах і абавязках кожнага грамадзяніна.
Даведачна: Асноўны Закон – Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь вызначае дзяржаўны і грамадскі лад краіны, прававы статус чалавека, яго ўзаемаадносіны з дзяржавай і грамадствам, быў зацверджаны 15 сакавіка 1994 года на сесіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь.
Уручаючы пашпарты юным грамадзянам, пракурор раёна кожнаму пажадаў поспехаў, перш за ўсё ў вучобе, а таксама не забываць і быць сапраўднымі патрыётамі сваёй Айчыны.
Вынікам урачыстага мерапрыемства стаў святочны канцэрт.
Памочнік пракурора
Бешанковіцкага раёна
юрыст 2 класа С.А. Кір'янаў