Пракурор Бешанковіцкага раёна Андрэй Старчанка ў Міжнародны дзень музеяў выступіў перад навучэнскай моладдзю, прадстаўнікамі грамадскіх аб'яднанняў і арганізацый раёна

Штогод музейныя работнікі розных краін адзначаюць сваё прафесійнае свята — Міжнародны дзень музеяў (International Museum Day). Ён з'явіўся ў календары ў 1977 годзе, калі на чарговым пасяджэнні Міжнароднага савета музеяў (International Council of Museums, ICOM) была прынята прапанова расійскай арганізацыі аб заснаванні гэтага культурнага свята. З 1978 года Міжнародны дзень музеяў стаў адзначацца па ўсім свеце.
У гонар памятнай даты ва ўсіх музеях праходзяць маштабныя пазнавальныя і займальныя мерапрыемствы. Не выключэннем стаў і Бешанковіцкі раённы гісторыка-краязнаўчы музей, дзе на сяброўскай тэматычнай сустрэчы «Музей - ёсць памяць пра стагоддзі» прысутнічаў пракурор Бешанковіцкага раёна Андрэй Старчанка, які для прысутных супрацоўнікаў музея, прадстаўнікоў ваеннага камісарыята, аддзела па надзвычайных сітуацыях, грамадскіх аб'яднанняў, працоўных калектываў і школьнікаў сярэдняй школы №2 райцэнтра расказаў пра ход расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе.

Звяртаючыся да прысутных, пракурор адзначыў наступнае: «падчас расследавання пракуратурай выяўляюцца ўсё новыя і новыя факты, якія сведчаць аб планамерным, мэтанакіраваным і жорсткім знішчэнні нашага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гг., у цяперашні момант пракуратурай раёна агледжаны ўсе пацярпелыя населеныя пункты ў гады вайны (спаленыя вёскі), якіх у раёне налічваецца 111, пры гэтым частка з іх была знішчана цалкам і пасля вайны адноўлена не была».

Такі лёс у прыватнасці напаткаў вёскі Каранёва і Якубаўшчына.
«У цяперашні момант ідзе перапісванне гісторыі, асобныя асобы спрабуюць сказіць рэальныя факты пра вайну, таму сёння, як ніколі важна ведаць дакладную праўду пра страшныя падзеі» - звярнуўшыся да прысутных сказаў Андрэй Старчанка.
Удзельнікі сустрэчы падзякавалі пракурору за выступленне.
Памочнік пракурора
Бешанковіцкага раёна
юрыст 2 класа С.А.Кір'янаў