Пракурор Бешанковіцкага раёна накіраваў у суд крымінальную справу аб незаконных дзеяннях у дачыненні да боепрыпасаў і агнястрэльнай зброі

Пракурор Бешанковіцкага раёна накіраваў у суд крымінальную справу аб незаконных дзеяннях у дачыненні да боепрыпасаў і агнястрэльнай зброі, учыненых жыхаром раёна.

Згодна з матэрыяламі справы раней не судзімы 33-гадовы С. у перыяд з кастрычніка 2016 года па снежань 2022 года незаконна набыў знойдзеныя 15 вінтовачных патронаў, якія з'яўляюцца прыдатнымі для стральбы боепрыпасамі для наразной агнястрэльнай зброі, якія перанёс і захоўваў па месцы жыхарства. Пасля набыцця боепрыпасаў у названы перыяд незаконна вырабіў, а менавіта ўнёс змены ў канструкцыю пнеўматычнай вінтоўкі, у выніку якіх яна набыла ўласцівасці прыдатнай да стральбы агнястрэльнай зброі, і разам з боепрыпасамі захоўваў па месцы жыхарства да іх канфіскацыі супрацоўнікамі органаў унутраных спраў.

Пасля праверкі матэрыялаў крымінальнай справы ў пракуратуры раёна прыйшлі да высновы аб абгрунтаванасці абвінавачвання і аб'ектыўным даследаванні абставін злачынстваў. Пагадзіліся з кваліфікацыяй дзеянняў С. па ч.2 арт.295 і ч.3 арт.295 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Крымінальная справа знаходзілася ў вытворчасці Бешанковіцкага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Прыменены раней да абвінавачанага меру стрымання ў выглядзе падпіскі аб нявыездзе і належных паводзінах, пракурор пры накіраванні справы ў суд пакінуў без змены.

У сувязі з гэтым у чарговы раз хацелася б папярэдзіць жыхароў раёна, што ў сілу закона асоба, добраахвотна здаўшая агнястрэльную зброю, боепрыпасы, выбуховыя рэчывы вызваляецца ад крымінальнай адказнасці.

Пракурор Бешанковіцкага раёна

дарадца юстыцыі С.А.Урбановіч