Пракурор Бешанковіцкага раёна накіраваў у суд крымінальную справу аб незаконных дзеяннях у дачыненні да выбуховых рэчываў

Пракурор Бешанковіцкага раёна накіраваў у суд крымінальную справу ў дачыненні да жыхара раёна за здзяйсненне незаконных дзеянняў у дачыненні да выбуховых рэчываў.

Згодна з матэрыяламі справы раней судзімы Д. са студзеня 2017 года па май бягучага года незаконна набыў знойдзенае ім у доме па месцы жыхарства выбуховае рэчыва – бяздымны порах прамысловага вырабу, якое засталося ў доме ад папярэдняга гаспадара. Разумеючы яго прызначэнне, захоўваў па месцы жыхарства да канфіскацыі супрацоўнікамі органаў унутраных спраў.

Пасля праверкі матэрыялаў крымінальнай справы пракурор прыйшоў да высновы аб абгрунтаванасці абвінавачвання і аб'ектыўным даследаванні абставін злачынстваў, пагадзіўся з кваліфікацыяй дзеянняў Д. па ч.2 арт.295 КК Рэспублікі Беларусь.

Варта адзначыць, што ў бягучым годзе на тэрыторыі раёна зарэгістравана 13 злачынстваў, звязаных з незаконнымі дзеяннямі ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў. На бягучы момант пракурорам для разгляду ў суд накіравана 5 крымінальных спраў.

У залежнасці ад характару здзейсненых дзеянняў санкцыя артыкула 295 КК Рэспублікі Беларусь прадугледжвае розныя віды пакаранняў аж да пазбаўлення волі тэрмінам на 12 гадоў. Акрамя таго, абвінавачанаму можа быць дадаткова прызначаны штраф да тысячы базавых велічынь, а за здзяйсненне злачынства, прадугледжанага ч.4 арт.295 КК Рэспублікі Беларусь, памер штрафу ўстанаўліваецца ў межах ад пяцісот да пяцідзесяці тысяч базавых велічынь.

Неабходна нагадаць, што ў выпадку добраахвотнай здачы прадметаў,указаных у артыкулах 295- 297КК Рэспублікі Беларусь, асоба вызваляецца ад крымінальнай адказнасці за дзеянні, прадугледжаныя гэтымі артыкуламі, акрамя выпадкаў збыту. Таксама варта разумець, што добраахвотнай прызнаецца такая здача, калі асоба, маючы магчымасць і далей валодаць любым з гэтых прадметаў, па сваёй волі незалежна ад матываў перадае іх або інфармацыю аб іх месцы знаходжання прадстаўнікам улады.

Пракурор Бешанковіцкага раёна

саветнік юстыцыі                                                                  С.А.Урбановіч