Пракурор Бешанковіцкага раёна Сяргей Урбановіч правёў выязны прыём грамадзян
Пракурор Бешанковіцкага раёна Сяргей Урбановіч правёў выязны прыём грамадзян у Бешанковіцкім філіяле Віцебскага абласнога спажывецкага таварыства.
Звароты, якія паступілі ў ходзе асабістага прыёму, тычыліся захавання дзеючага працоўнага заканадаўства і заканадаўства аб ахове працы – у тым ліку пытанняў аплаты працы, сацыяльных гарантый, рэгулявання рэжыму працы і адпачынку работнікаў, парадку і ўмоў прыцягнення да адказнасці.
Шэраг зваротаў тычыўся пытанняў абароны персанальных даных, што асабліва актуальна ў сувязі з развіццём высокіх тэхналогій і пераходу злачыннасці ў глабальную камп'ютарную сетку – Інтэрнэт.
Парада для звесткі, каб не стаць ахвярай злачынцаў:
- пазбягайце зносін з падазронымі суразмоўцамі;
- не прадастаўляйце доступ да сваіх акаўнтаў і асабістых даных;
- не захоўвайце інфармацыю, звязаную з персанальнымі данымі ў свабодным доступе;
- пры атрыманні паведамлення з просьбай перавесці грашовыя сродкі пераправерце дадзеную інфармацыю, патэлефанаваўшы таму, ад імя каго прыйшла просьба аб дапамозе;
- пры ажыццяўленні званка ў ваш адрас з боку нібыта работніка банка не прадастаўляйце яму канфідэнцыйную інфармацыю.
На ўсе паступіўшыя пытанні пракурорам раёна дадзены аргументаваныя адказы.
Выязныя прыёмы ажыццяўляюцца пракуратурай раёна на рэгулярнай аснове, вынікі прыёму грамадзян у далейшым таксама выкарыстоўваюцца ў нагляднай дзейнасці.
Памочнік пракурора
Бешанковіцкага раёна
юрыст 1 класа С.А.Кір'янаў