Пракурор Бешанковіцкага раёна ўзбудзіў крымінальную справу аб наўмысным прычыненні лёгкіх цялесных пашкоджанняў.
Пракурор Бешанковіцкага раёна ўзбудзіў крымінальную справу аб наўмысным прычыненні жыхаром раёна С. лёгкіх цялесных пашкоджанняў непаўналетняй.
Матэрыяламі праверкі аддзела ўнутраных спраў Бешанковіцкага райвыканкама ўстаноўлена, што С. 23.08.2023 у абедзенны час, знаходзячыся ў доме сваёй сваячкі ў стане алкагольнага ап'янення, у ходзе ўзніклага слоўнага канфлікту з яе непаўналетняй дачкой Е., наўмысна выліў на галаву апошняй з кружкі гарачую каву, прычыніўшы апёкі твару і цела, якія згодна заключэнню эксперта адносяцца да лёгкіх цялесных пашкоджанняў па прыкмеце кароткачасовага расстройства здароўя.
Пасля вывучэння матэрыялаў праверкі пракурорам раёна ўзбуджана крымінальная справа па прыкметах злачынства, прадугледжанага арт.153 КК Рэспублікі Беларусь, якая для вытворчасці папярэдняга расследавання накіравана ў Бешанковіцкі раённы аддзел Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.
Пракурор Бешанковіцкага раёна
саветнік юстыцыі С.А.Урбановіч