Пракурор раёна Андрэй Старчанка прыняў удзел ва ўрачыстым мітынгу ля Кургана Вечнай Славы ў г.п.Бешанковічы
Курган Вечнай Славы ў г.п.Бешанковічы быў закладзены жыхарамі раёна ў дзень 22-й гадавіны з дня вызвалення Бешанковіцкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Сюды прынеслі зямлю з магіл загінуўшых воінаў з падмаскоўных палёў, дзе ўпершыню былі разгромлены гітлераўскія войскі. У аснову Кургана лягла свяшчэнная зямля горада Ленінграда, Брэсцкай крэпасці, воінскіх пахаванняў раёна.
Традыцыйна ў мерапрыемствах ля сакральнага сімвала прымаюць удзел пракурорскія работнікі.
У Дзень Перамогі пракурор раёна Андрэй Старчанка разам з сынам прыняў удзел ва ўрачыстым мітынгу, у завяршэнне якога ўсклаў кветкі да памятнага месца.
Паводле інфармацыі пракуратуры
Бешанковіцкага раёна