Пракурорам Бешанковіцкага раёна ўзбуджана 4 крымінальныя справы па факце ўнясення заведама ілжывых звестак і запісаў у афіцыйныя дакументы
Пракурорам Бешанковіцкага раёна па матэрыялах даследчых праверак раённага аддзела ўнутраных спраў узбуджана 4 крымінальныя справы па факце службовага падлогу па ч.1 арт.427 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Згодна з матэрыяламі крымінальных спраў начальнікі вытворчых участкаў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна, ведаючы аб наяўнасці ў гаспадарках фактаў непрадуктыўнага выбыцця ў агульнай колькасці 8 галоў коней, у мэтах іх утойвання ўносілі заведама ілжывыя звесткі і запісы ў афіцыйныя дакументы.
Матывы падазраваных – стварыць бачнасць спрыяльнай эканамічнай абстаноўкі ў гаспадарцы, пазбегнуць прыцягнення да дысцыплінарнай і матэрыяльнай адказнасці за недахопы ў працы ў частцы забеспячэння захаванасці пагалоўя коней.
Крымінальныя справы для арганізацыі расследавання накіраваны ў тэрытарыяльны аддзел Следчага камітэта.
«Санкцыя ч.1 арт.427 КК Рэспублікі Беларусь прадугледжвае пакаранне ў выглядзе штрафу, або пазбаўлення права займаць пэўныя пасады ці займацца пэўнай дзейнасцю, або папраўчых работ на тэрмін да двух гадоў, або абмежаванне волі на той жа тэрмін, або пазбаўлення волі на тэрмін да двух гадоў, – растлумачыў пракурор раёна Сяргей Антонавіч Урбановіч».
Памочнік пракурора
Бешанковіцкага раёна
юрыст 2 класа Я.Р.Чудакоў