Пракурорскія работнікі ў дзень друку (05.05.2021) павіншавалі калектыў раённай газеты «Зара»

Дзень друку штогод святкуецца 5 мая, у гонар выхаду ў тыраж газеты «Праўды» ў 1912 годзе. Адзіным перыядычным выданнем, якое асвятляе паўсядзённае жыццё раёна, з'яўляецца газета «Зара».
У гонар свята калектыў пракуратуры раёна павіншаваў аўтарскі калектыў раённай газеты «Зара» і пажадаў творчых поспехаў у прафесійнай справе, мудрасці, цвёрдасці духу і вытрымкі ў паўсядзённых справах, быць верным непахісным прынцыпам журналісцкай дзейнасці: служэнню праўдзе і справядлівасці.


Памочнік пракурора
Бешанковіцкага раёна
юрыст 2 класа С.А. Кір'янаў