Простае захоўванне - сур'ёзнае пакаранне
У мінулым перыядзе 2020 года на тэрыторыі Бешанковіцкага раёна праваахоўнымі органамі выяўлена 6 выпадкаў незаконных дзеянняў у дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў. Між тым, названыя дзеянні з'явіліся крымінальна каральнымі.
Напрыклад, пракуратурай раёна падтрымана дзяржаўнае абвінавачванне па крымінальнай справе ў дачыненні да 55-гадовага жыхара нашага раёна. У ходзе папярэдняга і судовага следства па дадзенай крымінальнай справе было ўстаноўлена, што абвінавачаны ў чэрвені 2017 года на гарышчы бацькоўскага дома выявіў паляўнічы порах. Аднак здаць яго ў аддзел унутраных спраў Бешанковіцкага райвыканкама, як таго патрабуе закон, не пажадаў і перанёс выбуховае рэчыва ў сваё жылое памяшканне, дзе незаконна захоўваў да студзеня 2020 года, пакуль з патрабаваннем выдаць забароненыя да захоўвання рэчывы ў дзверы дома не пастукалі супрацоўнікі ўнутраных спраў.
Абвінавачаны, у судовым пасяджэнні віну прызнаў цалкам, у зробленым шчыра раскаяўся. На пытанні дзяржаўнага абвінаваўцы паведаміў, што яму было вядома, што дадзеныя прадметы забароненыя да свабоднага абароту ў Рэспубліцы Беларусь, і што іх неабходна было здаць у міліцыю, аднак гэтага не зрабіў, паколькі вырашыў іх захаваць.
З улікам пазіцыі дзяржаўнага абвінавачвання, суд прызнаў абвінавачанага вінаватым у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч.2 арт.295 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, і прысудзіў яго да пакарання ў выглядзе папраўчых работ тэрмінам на 1 год 6 месяцаў з утрыманнем 20% заробку ў даход дзяржавы, без штрафу.
Даведачна, санкцыя ч.2 арт.295 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь за незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў прадугледжвае пакаранне ў выглядзе папраўчых работ на тэрмін да двух гадоў, або арышт, або абмежаванне волі на тэрмін да пяці гадоў, або пазбаўленне волі на тэрмін да сямі гадоў са штрафам або без штрафу.
У сувязі з гэтым чарговы раз хацелася б папярэдзіць жыхароў раёна, што ў сілу закона асоба, якая добраахвотна здала агнястрэльную зброю, боепрыпасы, выбуховыя рэчывы, вызваляецца ад крымінальнай адказнасці.
Пракурор Бешанковіцкага раёна
малодшы саветнік юстыцыі А.А. Старчанка