Праведзен кантроль за рэалізацыяй сродкаў забеспячэння пажарнай бяспекі і пажаратушэння
16.04.2024 работнікамі Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзена рэйдавае мерапрыемства па аб'ектах гандлю, на якіх рэалізуюцца (Магазін «ДЭКС» ТАА «ДЭКС») або патэнцыйна магчыма рэалізацыя (Магазін «Ад вінтоў» ІП Берастень Ф.І. і Магазін ТАА «БешСнабСервіс») сродкі забеспячэння пажарнай бяспекі і пажаратушэння (далей – Прадукцыя) Тэхнічнага рэгламенту Еўразійскага эканамічнага саюза «Аб патрабаваннях да сродкаў забеспячэння пажарнай бяспекі і пажаратушэння» (ТР ЕАЭС 043/2017) (далей – ТР), пры гэтым парушэнняў пры рэалізацыі (вытворчасці (маркіроўцы) і г.п.) прадукцыі не выяўлена.
| |
| |
За мінулы перыяд 2024 года наведаны аўтазаправачныя станцыі РУП «Беларуснафта-Віцебскаблнефцепрадукт» і магазін «Гаспадарчыя тавары» Бешанковіцкага філіяла Віцебскага аблпо, размешчаныя на тэрыторыі Бешанковіцкага раёна, дзе парушэнняў пры рэалізацыі прадукцыі таксама не выяўлена.
Таксама звяртаем Вашу ўвагу на тое, што выпуск у абарачэнне (рэалізацыя, прапанова да рэалізацыі) прадукцыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь без дакументаў аб ацэнцы яе адпаведнасці патрабаванням ТР, а таксама прадукцыі з парушэннем патрабаванняў гэтага рэгламенту (у тым ліку без маркіроўкі (не поўнай маркіроўкі) і (або) знака ЕАС) у адпаведнасці з часткай 1 артыкула 24.7 і часткай 1 артыкула 24.8 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях цягнуць накладанне штрафу ў памеры да 15 базавых велічынь на службовую асобу, на індывідуальнага прадпрымальніка – да 100% ад кошту прадукцыі, а на юрыдычную асобу – да 100% ад кошту прадукцыі.
Для выключэння парушэнняў норм заканадаўства пры паступленні прадукцыі на аб'ект гандлю (сартавальныя пункты і г.п.) неабходна праводзіць яе ўваходны кантроль на наяўнасць дакументаў аб ацэнцы адпаведнасці (сертыфікат або дэкларацыя, у залежнасці ад формы пацвярджэння адпаведнасці), знака ЕАС і неабходнай маркіроўкі шляхам сверкі суправаджальных дакументаў непасрэдна з прадукцыяй, сверкі статусу дакументаў аб ацэнцы яе адпаведнасці з адзіным рэестрам выдадзеных сертыфікатаў адпаведнасці і зарэгістраваных дэкларацый аб адпаведнасці ў глабальнай камп'ютарнай сетцы інтэрнэт (QR-код). Асаблівую ўвагу неабходна надаваць даце вырабу прадукцыі, бо яна ў абавязковым парадку павінна адпавядаць перыяду тэрміну дзеяння дакументаў аб ацэнцы адпаведнасці (выключэнне сертыфікацыі партыі прадукцыі).
Дадатковую інфармацыю альбо кансультацыю можна атрымаць у работнікаў сектара нагляду і прафілактыкі Бешанковіцкага РАНС па адрасе: г.п. Бешанковічы. вул. Урыцкага, 100,
альбо па тэлефоне 8 (02131) 6 51 55.
Бешанковіцкі РАНС