Праведзен кантроль за рэалізацыяй сродкаў забеспячэння пажарнай бяспекі і пажаратушэння

Проведен контроль за реализацией средств обеспечения пожарной безопасности и пожаротушения
У лістападзе бягучага года работнікамі Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзены рэйдавыя мерапрыемствы па аб'ектах гандлю, на якіх рэалізуюцца (ІП Дзячук (гандлёвы павільён), ЧТУП «ВітЕўраСантэхніка» (крама «СтройМаркет»), ТАА «ДЭКС» (крама «ДЭКС»), ТАА «Плэй хард» (крама «Тры цэны»)) сродкі забеспячэння пажарнай бяспекі і пажаратушэння (далей – Прадукцыя) Тэхнічнага рэгламенту Еўразійскага эканамічнага саюза «Аб патрабаваннях да сродкаў забеспячэння пажарнай бяспекі і пажаратушэння» (ТР ЕАЭС 043/2017) (далей – ТР), пры гэтым парушэнняў пры рэалізацыі (вытворчасці (маркіроўцы) і г.п.) прадукцыі не выяўлена.
Таксама звяртаем Вашу ўвагу на тое, што выпуск у абарачэнне (рэалізацыя, прапанова да рэалізацыі) прадукцыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь без дакументаў аб ацэнцы яе адпаведнасці патрабаванням ТР, а таксама прадукцыі з парушэннем патрабаванняў гэтага рэгламенту (у тым ліку без маркіроўкі (не поўнай маркіроўкі) і (або) знака ЕАС) у адпаведнасці з часткай 1 артыкула 24.7 і часткай 1 артыкула 24.8 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях цягнуць накладанне штрафу ў памеры да 15 базавых велічынь на службовую асобу, на індывідуальнага прадпрымальніка – да 100% ад кошту прадукцыі, а на юрыдычную асобу – да 100% ад кошту прадукцыі.
Для выключэння парушэнняў нормаў заканадаўства пры паступленні прадукцыі на аб'ект гандлю (сартавальныя пункты і г.п.) неабходна праводзіць яе ўваходны кантроль на наяўнасць дакументаў аб ацэнцы адпаведнасці (сертыфікат або дэкларацыя, у залежнасці ад формы пацвярджэння адпаведнасці), знака ЕАС і неабходнай маркіроўкі шляхам сверкі суправаджальных дакументаў непасрэдна з прадукцыяй, сверкі статусу дакументаў аб ацэнцы яе адпаведнасці з адзіным рэестрам выдадзеных сертыфікатаў адпаведнасці і зарэгістраваных дэкларацый аб адпаведнасці ў глабальнай камп'ютарнай сетцы інтэрнэт (QR-код). Асаблівую ўвагу неабходна надаваць даце вырабу прадукцыі, так як яна ў абавязковым парадку павінна адпавядаць перыяду тэрміну дзеяння дакументаў аб ацэнцы адпаведнасці (выключэнне сертыфікацыі партыі прадукцыі).
Дадатковую інфармацыю альбо кансультацыю можна атрымаць у работнікаў сектара нагляду і прафілактыкі Бешанковіцкага РАНС па адрасе: г.п. Бешанковічы. вул. Урыцкага, 100, альбо па тэлефоне 8 (02131) 6 51 55.
 
 
Бешанковіцкі РАНС