Праведзен кантроль за рэалізацыяй сродкаў забеспячэння пажарнай бяспекі і пажаратушэння

Проведен контроль за реализацией средств обеспечения пожарной безопасности и пожаротушения

27.02.2025 года работнікамі Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзена рэйдавае мерапрыемства па аб'ектах гандлю, на якіх рэалізуюцца (Магазін «Тэхнапірс» ЧТУП «Тэхнапірс-Торг») сродкі забеспячэння пажарнай бяспекі і пажаратушэння (далей – Прадукцыя) Тэхнічнага рэгламенту Еўразійскага эканамічнага саюза «Аб патрабаваннях да сродкаў забеспячэння пажарнай бяспекі і пажаратушэння» (ТР ЕАЭС 043/2017) (далей – ТР), пры гэтым парушэнняў пры рэалізацыі (вытворчасці (маркіроўцы) і г.п.) прадукцыі не выяўлена.
У рэалізацыі меліся пераносныя вогнетушыцелі (Магазін «Тэхнапірс» ЧТУП «Тэхнапірс-Торг»).
Звяртаем Вашу ўвагу на тое, што выпуск у абарот (рэалізацыя, прапанова да рэалізацыі) прадукцыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь без дакументаў аб ацэнцы яе адпаведнасці патрабаванням ТР, а таксама прадукцыі з парушэннем патрабаванняў гэтага рэгламенту (у тым ліку без маркіроўкі (не поўнай маркіроўкі) і (або) знака ЕАС) ў адпаведнасці з часткай 1 артыкула 24.7 і часткай 1 артыкула 24.8 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях цягнуць накладанне штрафу ў памеры да 15 базавых велічынь на службовую асобу, на індывідуальнага прадпрымальніка – да 100% ад кошту прадукцыі, а на юрыдычную асобу – да 100% ад кошту прадукцыі.

Для выключэння парушэнняў нормаў заканадаўства пры паступленні прадукцыі на аб'ект гандлю (сартавальныя пункты і г.п.) неабходна праводзіць яе ўваходны кантроль на наяўнасць дакументаў аб ацэнцы адпаведнасці (сертыфікат або дэкларацыя, у залежнасці ад формы пацвярджэння адпаведнасці), знака ЕАС і неабходнай маркіроўкі шляхам сверкі суправаджальных дакументаў непасрэдна з прадукцыяй, сверкі статусу дакументаў аб ацэнцы яе адпаведнасці з адзіным рэестрам выдадзеных сертыфікатаў адпаведнасці і зарэгістраваных дэкларацый аб адпаведнасці ў глабальнай камп'ютарнай сетцы інтэрнэт (QR-код). Асаблівую ўвагу неабходна надаваць даце вырабу прадукцыі, так як яна ў абавязковым парадку павінна адпавядаць перыяду тэрміну дзеяння дакументаў аб ацэнцы адпаведнасці (выключэнне сертыфікацыі партыі прадукцыі).



Дадатковую інфармацыю альбо кансультацыю можна атрымаць у работнікаў сектара нагляду і прафілактыкі Бешанковіцкага РАНС па адрасе: г.п. Бешанковічы. вул. Урыцкага, 100, альбо па тэлефоне 8 (02131) 6 51 55.
                     

Бешанковіцкі РАНС