Праведзены маніторынг Бешанковіцкага РГС
У перыяд з 17 па 30 студзеня 2023 года работнікамі сектара нагляду і прафілактыкі Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзены планавы маніторынг выканання заканадаўства аб пажарнай бяспецы, у тым ліку абавязковых для выканання патрабаванняў тэхнічных нарматыўных прававых актаў сістэмы проціпажарнага нармавання і стандартызацыі Бешанковіцкага раёна газазабеспячэння філіяла вытворчага ўпраўлення «Чашніцкае вытворчае ўпраўленне» вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Віцебскаблгаз» (г.п. Бешанковічы, вул. Раманава, 37; кіраўнік – Мацвееў Віталь Уладзіміравіч).
Па выніках правядзення маніторынгу парушэнняў патрабаванняў нарматыўных прававых актаў сістэмы проціпажарнага нармавання і стандартызацыі не выяўлена.
Даведачна:
Пералік нарматыўных прававых актаў і іх структурных элементаў, у т.л. абавязковых для выканання тэхнічных нарматыўных прававых актаў і іх структурных элементаў, якія ўтвараюць сістэму проціпажарнага
норміравання і стандартызацыі зацверджаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31.08.2020 года №516 «Аб сістэме проціпажарна норміравання і стандартызацыі» (у рэдакцыі ад 11.08.2022).У ходзе правядзення маніторынгу ва ўзаемадзеянні з прадстаўнікамі абслугоўваючай арганізацыі (ААТ «Спецэлектрабуд») таксама праводзілася вывучэнне стан сістэм пажарнай аўтаматыкі, змантаваных у будынках ПГРП і ГРП, пры гэтым устаноўлена, што сістэмы знаходзяцца ў працаздольным і спраўным стане.
У цяперашні час не завершаны работы па аб'екце будаўніцтва «Мадэрнізацыя адміністрацыйна-гаспадарчага будынка Бешанковіцкага РГС, размешчанага ў г.п. Бешанковічы, вул. Раманава, 37», разам з тым работы паралельна з ажыццяўленнем гаспадарчай дзейнасці не праводзяцца.
Кансультацыю
па пытаннях пажарнай бяспекі можна атрымаць у работнікаў сектара нагляду і
прафілактыкі Бешанковіцкага РАНС па адрасе: г.п. Бешанковічы. вул. Урыцкага,
100, або па
тэлефоне 8 (02131) 6 51 55.
Старшы інспектар САіНП
Бешанковіцкага РАНС Мілашкін А.А.