Праведзен маніторынг дашкольнай установы адукацыі

У перыяд з 15 па 28 жніўня 2022 года работнікамі сектара нагляду і прафілактыкі Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзены маніторынг выканання заканадаўства аб пажарнай бяспецы, у тым ліку абавязковых для выканання патрабаванняў тэхнічных нарматыўных прававых актаў сістэмы проціпажарнага нармавання і стандартызацыі Дзяржаўнай установы адукацыі «Ульскі дзіцячы сад Бешанковіцкага раёна» (а.г.Ула, вул.Карэнеўскага, 29; кіраўнік – Помме Ірына Аляксандраўна)

У ходзе праведзенай наглядна-прафілактычнай работы выяўлены шэраг парушэнняў патрабаванняў пажарнай бяспекі, такіх як:

- дзверы эвакуацыйных выхадаў, якія вядуць непасрэдна вонкі з памяшканняў першага паверха, не абсталяваны лёгка адчыняльнымі запорнымі прыстасаваннямі;

- не забяспечана працаздольнасць сістэмы апавяшчэння і кіравання эвакуацыяй людзей пры пажары (выйшлі з ладу табло «Выхад»);

- не забяспечана адпаведнасць дыманепранікальных дзвярэй лесвічных клетак будынка прад'яўляемым да іх патрабаванням (адсутнічаюць ушчыльняльнікі ў прытворах; не забяспечана поўнае закрыванне дзвярэй).

Будынак установы абсталяваны сістэмай аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі, апавяшчэння людзей аб пажары, сігнал аб спрацоўванні выведзены на пульт дыспетчарызацыі «Маланка». Вышэйзгаданыя сістэмы абслугоўваюцца спецыялізаванай арганізацыяй ТАА «Стройэлектрасфера» згодна з дагаворам.  Падчас правядзення маніторынгу з прадстаўнікамі абслугоўваючай арганізацыі (15.09.2022) праведзена праверка працаздольнасці (спраўнасці) дадзеных сістэм, пры гэтым устаноўлена, што сістэмы знаходзяцца ў працаздольным і спраўным стане.

Па выніках маніторынгу кіраўніку ўручаны рэкамендацыі, у якіх пазначаны канкрэтныя парушэнні пажарнай бяспекі і тэрміны іх ліквідацыі, у адрас вышэйстаячага кіраўніцтва падрыхтавана абагульненая інфармацыя.

У выпадку невыканання рэкамендацый да кіраўніка і службовых асоб могуць быць прыняты меры адміністрацыйнага уздзеяння.


Старшы інспектар ПНП

Бешанковіцкага РАНС Мілашкін А.А.