Праведзен маніторынг дашкольнай установы адукацыі
У перыяд са 30 жніўня па 11 верасня 2024 года работнікамі сектара нагляду і прафілактыкі Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзены маніторынг выканання заканадаўства аб пажарнай бяспецы, у тым ліку абавязковых для выканання патрабаванняў тэхнічных нарматыўных прававых актаў сістэмы проціпажарнага нармавання і стандартызацыі Дзяржаўнай установы адукацыі «Карэнеўскі дзіцячы сад Бешанковіцкага раёна» (а.г. Будзілава, вул. Школьная, 24; кіраўнік – Самарына Ірына Генадзьеўна).
У ходзе праведзенай наглядна-прафілактычнай работы выяўлены нязначныя парушэнні ў галіне пажарнай бяспекі, выкліканыя такім станоўчым момантам як - будынак установы абсталяваны сістэмай аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі і апавяшчэння людзей аб пажары, сігналы аб спрацоўванні выведзены на пульт дыспетчарызацыі «Маланка».
Вышэйуказаныя сістэмы абслугоўваюцца спецыялізаванай арганізацыяй ТАА «Стройэлектрасфера» згодна з дагаворам. З эксплуатацыйнай дакументацыі вынікае, што рэгламентныя работы па абслугоўванні сістэм выконваюцца ў поўным аб'ёме.
Старшы інспектар СНіП
Бешанковіцкага РАНС Мілашкін А.А.