Праведзен маніторынг дашкольнай установы адукацыі

У перыяд са 31 кастрычніка па 15 лістапада 2024 года работнікамі сектара нагляду і прафілактыкі Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзены маніторынг выканання заканадаўства аб пажарнай бяспецы, у тым ліку абавязковых для выканання патрабаванняў тэхнічных нарматыўных прававых актаў сістэмы проціпажарнага нармавання і стандартызацыі Дзяржаўнай установы адукацыі «Дзіцячы сад № 1 г.п. Бешанковічы» (г.п. Бешанковічы, вул. Валадарскага, 18А; кіраўнік – Дрозд Марыя Пятроўна).
У ходзе праведзенай наглядна-прафілактычнай работы выяўлены наступныя парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі:
адсутнасць абароны ад механічнага пашкоджання апавяшчальнікаў (табло «Выхад»), устаноўленых на шляхах эвакуацыі;
дзверы лесвічных клетак не абсталяваны ўшчыльняльнікамі ў прытворах і прыладамі для самазачынення;
прыменены матэрыялы з неўстаноўленымі паказчыкамі пажарнай небяспекі для аздаблення столі, сцен і падлогі калідораў першага і другога паверхаў будынка.
Будынак установы абсталяваны сістэмай аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі і апавяшчэння людзей аб пажары, сігналы аб спрацоўванні выведзены на пульт дыспетчарызацыі «Маланка». 
Вышэйзгаданыя сістэмы абслугоўваюцца спецыялізаванай арганізацыяй ТАА «Стройэлектрасфера» згодна з дагаворам. У ходзе правядзення маніторынгу з прадстаўнікамі абслугоўваючай арганізацыі (12.11.2024) праведзены праверкі працаздольнасці (спраўнасці) дадзеных сістэм, пры гэтым устаноўлена, што сістэмы знаходзяцца ў працаздольным і спраўным стане. 

Па выніках маніторынгу кіраўніку ўручаны рэкамендацыі, у якіх пазначаны канкрэтныя парушэнні пажарнай бяспекі і тэрміны іх ліквідацыі, у адрас вышэйстаячага кіраўніцтва падрыхтавана абагульненая інфармацыя. 
У выпадку невыканання рэкамендацый могуць быць прыняты меры адміністрацыйнага уздзеяння.
 
  
Старшы інспектар САіПБ 
Бешанковіцкага РАНС Мілашкін А.А.