Праведзены маніторынг дашкольнай установы адукацыі «Бачэйкаўскі дзіцячы сад Бешанковіцкага раёна»
У перыяд са 25.11.2025 па 05.11.2025 работнікамі сектара нагляду і прафілактыкі Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзены маніторынг выканання заканадаўства аб пажарнай бяспецы, у тым ліку абавязковых для выканання патрабаванняў тэхнічных нарматыўных прававых актаў сістэмы проціпажарнага нармавання і стандартызацыі Дзяржаўнай установы адукацыі «Улльскі дзіцячы сад Бешанковіцкага раёна». (Бешанковіцкі раён, аг.Бочаркава, вул.Зарачная, 131В; кіраўнік – Каліна Наталля Віктараўна).
У ходзе праведзенай наглядна-прафілактычнай работы парушэнняў патрабаванняў пажарнай бяспекі, якія ствараюць пагрозу нацыянальнай бяспецы, прычынення шкоды жыццю і здароўю насельніцтва, навакольнаму асяроддзю, выяўлена не было, парушэнні рэжымнага характару былі ўстаранены ў ходзе праверкі.
Будынак дзіцячага садка ўстановы абсталяваны сістэмай аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі і апавяшчэння людзей аб пажары, сігнал аб спрацоўванні выведзены на пульт дыспетчарызацыі «Маланка». Вышэйзгаданыя сістэмы абслугоўваюцца спецыялізаванай арганізацыяй ТАА «Стройэлектрасфера». Згодна з часопісам рэгістрацыі работ (аперацый) пры тэхнічным абслугоўванні сістэмы пажарнай аўтаматыкі ТО ў аб'ёмах устаноўленых рэгламентаў выкананы.
У ходзе правядзення маніторынгу з прадстаўнікамі абслугоўваючай арганізацыі праведзена праверка працаздольнасці (спраўнасці) дадзенай сістэмы, пры гэтым устаноўлена, што сістэма знаходзіцца ў спраўным стане.
У ходзе маніторынгу праведзены інструктаж аб мерах пажарнай бяспекі з работнікамі ўстановы адукацыі (праінструктавана 5 чал.), а таксама выступленне ў працоўным калектыве на тэму: «Патрабаванні да тэхнічнага абслугоўвання і рамонту сістэм ПА, арганізацыя і парадак правядзення работ» (прысутнічала 5 чал.).