Праведзен маніторынг інтэрната

У перыяд з 16 па 28 сакавіка 2023 года работнікамі сектара нагляду і прафілактыкі Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзены планавы маніторынг выканання заканадаўства аб пажарнай бяспецы, у тым ліку абавязковых для выканання патрабаванняў тэхнічных нарматыўных прававых актаў сістэмы проціпажарнага нармавання і стандартызацыі ў будынку інтэрната Камунальным будаўнічым унітарным прадпрыемствам «Бешанковіцкая ПМК-41» (г.п. Бешанковічы, вул. Пушкіна, 4; кіраўнік – Пашэлюк Сяргей Мікалаевіч)

Выяўленыя пры правядзенні маніторынгу парушэнні патрабаванняў нарматыўных прававых актаў сістэмы проціпажарнага нармавання і стандартызацыі ўстараняліся падчас маніторынгу (зроблена карэкціроўка планаў эвакуацыі з улікам зманціраванай СПС, заменены няспраўныя першасныя сродкі пажаратушэння).

 

Даведачна:

Пералік нарматыўных прававых актаў і іх структурных

элементаў, у тым ліку абавязковых для выканання тэхнічных нарматыўных прававых актаў і іх структурных элементаў, якія ўтвараюць сістэму проціпажарнага нармавання і стандартызацыі, зацверджаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31.08.2020 № 516 «Аб сістэме проціпажарнага нармавання і стандартызацыі» (у рэдакцыі ад 11.08.2022). 

 

Падчас правядзення маніторынгу ва ўзаемадзеянні з прадстаўнікамі абслугоўваючай арганізацыі (ТАА «Стройэлектрасфера») таксама праводзілася вывучэнне стану сістэм пажарнай аўтаматыкі, змантаваных у будынку інтэрната, пры гэтым устаноўлена, што сістэмы знаходзяцца ў працаздольным і спраўным стане.

 

Кансультацыю па пытаннях пажарнай бяспекі можна атрымаць у работнікаў сектара нагляду і прафілактыкі Бешанковіцкага РАНС па адрасе: г.п. Бешанковічы. вул. Урыцкага, 100, або па
тэлефоне 8 (02131) 6 51 55.

 

 

Старшы інспектар СПБ

Бешанковіцкага РАНС Мілашкін А.А.