Праведзен маніторынг інтэрната
У перыяд з 25 па 31.03.2025 года работнікамі сектара нагляду і прафілактыкі Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзены планавы маніторынг выканання заканадаўства аб пажарнай бяспецы, у тым ліку абавязковых для выканання патрабаванняў тэхнічных нарматыўных прававых актаў сістэмы проціпажарнага нармавання і стандартызацыі ў будынку інтэрната Камунальным будаўнічым унітарным прадпрыемствам «Бешанковіцкая ПМК-41» (г.п. Бешанковічы, вул. Пушкіна, 4; кіраўнік (выконваючы абавязкі) – Сувораў Міхаіл Уладзіміравіч)
Па выніках правядзення маніторынгу выяўлены парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі, якія не ствараюць пагрозу нацыянальнай бяспецы, прычынення шкоды жыццю і здароўю насельніцтва, навакольнаму асяроддзю, а менавіта:
на аб'екце адсутнічае рэзерв дымавых пажарных апавяшчальнікаў (маецца 4 з 6 неабходных дымавых пажарных апавяшчальнікаў);
жылыя памяшканні не забяспечаны ў поўным аб'ёме схематычнымі планамі індывідуальнай эвакуацыі людзей з адпаведнага паверха, а таксама памяткамі з патрабаваннямі правілаў пажарнай бяспекі для пражываючых і дзеяннямі на выпадак узнікнення;
ручныя пажарныя апавяшчальнікі не пазначаны знакамі пажарнай бяспекі згодна з патрабаваннямі ГОСТ 12.4.026;
не забяспечана працаздольнасць і спраўнасць сродкаў пажаратушэння.
Кіраўніку аказана кансультацыйная і метадычная дапамога ў вырашэнні пытанняў павышэння ўзроўню проціпажарнай абароны аб'екта, у тым ліку па падрыхтоўцы адпаведных загадаў (распараджэнняў), правядзенні інструктажоў з дзяжурным персаналам аб'екта і г.п.
Даведка:
Пералік нарматыўных прававых актаў і іх структурных элементаў, у т.л. абавязковых для выканання тэхнічных нарматыўных прававых актаў і іх структурных элементаў, якія ўтвараюць сістэму проціпажарнага нармавання і стандартызацыі, зацверджаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31.08.2020 № 516 «Аб сістэме проціпажарнага нармавання і стандартызацыі» (у рэдакцыі ад 11.08.2022).
У ходзе правядзення маніторынгу ва ўзаемадзеянні з прадстаўнікамі абслугоўваючай арганізацыі (ТАА «Стройэлектрасфера») таксама праводзілася вывучэнне стану сістэм пажарнай аўтаматыкі, змантаваных у будынку інтэрната, пры гэтым устаноўлена, што сістэмы знаходзяцца ў працаздольным і спраўным стане.
Кансультацыю па пытаннях пажарнай бяспекі можна атрымаць у работнікаў сектара нагляду і прафілактыкі Бешанковіцкага РАНС па адрасе: г.п. Бешанковічы. вул. Урыцкага, 100, або па тэлефоне 8 (02131) 6 51 55.
Старшы інспектар СНіП
Бешанковіцкага РАНС Мілашкін А.А.