Праведзен маніторынг прафесійнага ліцэя ў а.г. Ула
У перыяд з 23 па 31 жніўня 2022 года работнікамі сектара нагляду і прафілактыкі Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзены маніторынг выканання заканадаўства аб пажарнай бяспецы, у тым ліку абавязковых для выканання патрабаванняў тэхнічных нарматыўных прававых актаў сістэмы проціпажарнага нармавання і стандартызацыі інтэрнатаў №1 і №2 Установы адукацыі «Улльскі ГПЛ сельскагаспадарчай вытворчасці імя Л.М.Даватара» (а.г.Улла, вул.Карэнеўскага, 18; кіраўнік – Пашкевіч Аляксандр Антонавіч)
Выяўленыя парушэнні, дапушчаныя ў т.л. у выніку ажыццяўлення дзейнасці, устранены падчас маніторынгу (адноўлены пашкоджаныя (выйшлі з ладу) ушчыльняльнікі і прылады самазачынення дзвярэй лесвічных клетак у інтэрнаце №2; даўкамплектаваны (расстаўлены ў адпаведнасці з планам эвакуацыі) парашковымі вогнетушыцелямі асобныя памяшканні ў інтэрнаце №1 і г.п.).
Будынкі інтэрнатаў абсталяваны сістэмамі аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі, апавяшчэння людзей аб пажары, сігнал аб спрацоўванні выведзены на пульт дыспетчарызацыі «Маланка». Вышэйназваныя
Сістэмы абслугоўваюцца спецыялізаванай арганізацыяй ТАА «БасціёнС» паводле дагавора. У ходзе правядзення маніторынгу з прадстаўнікамі абслугоўваючай арганізацыі (23.08.2022) праведзена праверка працаздольнасці (спраўнасці) гэтых сістэм, пры гэтым устаноўлена, што сістэмы знаходзяцца ў працаздольным і спраўным стане (пашкоджаныя жыхарамі дынамікі (калонкі) сістэмы апавяшчэння і пашкоджаныя корпусы цеплавых ПІ адноўлены ў ходзе маніторынгу).
З станоўчага боку хочацца адзначыць кіраўніцтва ўстановы, якое з улікам выканання пастаўленых задач і іх аб'ёмаў, а таксама напрамкаў ажыццяўляемай дзейнасці, не мала часу надае пытанням бяспекі або здольна аператыўна ўстараняць зноў выяўленыя недахопы (парушэнні).
Старшы інспектар САіП
Бешанковіцкага РАНС
Мілашкін А.А.