Праведзены маніторынг супрацьпажарнага стану аб'ектаў, якія забяспечваюць правядзенне святочных мерапрыемстваў
Напярэдадні навагодніх і калядных свят пракуратурай раёна сумесна з Бешанковіцкім РАНС праведзены маніторынг супрацьпажарнага стану аб'ектаў, якія забяспечваюць правядзенне культурна-масавых мерапрыемстваў на тэрыторыі раёна.
Наведаны ўстановы адукацыі раёна, дамы культуры, у якіх запланавана правядзенне навагодніх ранішнікаў і дыскатэк. Асаблівая ўвага нададзена стану эвакуацыйных выхадаў, наяўнасці першасных сродкаў пажаратушэння, наяўнасці і прымяненню піратэхнічных вырабаў, спраўнасці сістэм пажарнай аўтаматыкі і абвесткі аб пажары.
У ходзе рэйдавых мерапрыемстваў выяўлены асобныя парушэнні пажарнай бяспекі. Так, пры абследаванні ДУ «Бешанковіцкі раённы цэнтр культуры» ўстаноўлена, што на шляхах эвакуацыі на першым паверсе будынка былі складзены дэкарацыі, закрыты доступ да пажарнага шчыта каля сцэны. Выяўленыя парушэнні аператыўна ўхілены кіраўніцтвам установы.
З работнікамі ўстаноў культуры і адукацыі праведзены пазапланавыя інструктажы па пажарнай бяспецы, правілах паводзін у выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый.
Памочнік пракурораБешанковіцкага раёна
юрыст 2 класа А. Л. Патапенкава