Праведзены маніторынг установы адукацыі
У перыяд з 10 па 20 красавіка 2023 года работнікамі сектара нагляду і прафілактыкі Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзены маніторынг выканання заканадаўства аб пажарнай бяспецы, у тым ліку абавязковых для выканання патрабаванняў тэхнічных нарматыўных прававых актаў сістэмы проціпажарнага нармавання і стандартызацыі Дзяржаўнай установы адукацыі «Ульская сярэдняя школа Бешанковіцкага раёна імя Л.М.Даватара» (ажыццяўляючай дзейнасць у а.г.Улла; дырэктар - Гаськоў Уладзімір Уладзіміравіч).
Па выніках правядзення маніторынгу новых (не адлюстраваных у раней накіраваных да ўстаранення прадпісаннях, рэкамендацыях і г.п.) парушэнняў патрабаванняў пажарнай бяспекі не выяўлена.
Разам з тым да цяперашняга моманту застаецца не вырашаным на ўзроўні аддзела па адукацыі райвыканкама пытанне:
дэмантажу з заменай абліцовач-ных і аздабляльных матэрыялаў з неустаноўленымі паказчыкамі пажарнай небяспекі, прымененых для аздаблення сцен і пакрыццяў падлогі ў калідорах 1-га, 2-га і 3-га паверхаў і лес-нічных
клетках;дымонепранікальныя дзверы лесвічных клетак будынка не адпавядаюць прад'яўленым да іх патрабаванням (палотны дзвярэй з улікам тэрміну эксплуатацыі дэфармаваны, што не дазваляе выканаць іх функцыі пры наяўных ушчыльняльніках і даводчыках).
Даведкава:
Па факце наяўных парушэнняў заяўка ўстановы адукацыі на вытворчасць работ (набыццё матэрыялаў і г.п.) ад 07.04.2023 №57 не ўзгоднена.
У ходзе маніторынгу таксама праведзены інструктаж аб мерах пажарнай бяспекі з работнікамі аб'екта.
Старшы інспектар САіП
Бешанковіцкага РАНС Мілашкін А.А.