Праведзен маніторынг установы адукацыі
У перыяд з 12 па 19 мая 2023 года работнікамі сектара нагляду і прафілактыкі Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзены маніторынг выканання заканадаўства аб пажарнай бяспецы, у тым ліку абавязковых для выканання патрабаванняў тэхнічных нарматыўных прававых актаў сістэмы проціпажарнага нармавання і стандартызацыі Дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №2 г.п. Бешанковічы імя М.Н.Ткачанкі» (ажыццяўляючай дзейнасць у г.п.Бешанковічы; дырэктар - Красакова Вольга Леанідаўна).
Выяўленыя пры правядзенні маніторынгу парушэнні патрабаванняў нарматыўных прававых актаў сістэмы проціпажарнага нармавання і стандартызацыі ўстараняліся падчас маніторынгу (праведзена замена няспраўных першасных сродкаў пажаратушэння, размешчаны планы эвакуацыі людзей пры пажары, якія адпавядаюць патрабаванням, праведзена перапраграмаванне асобных кампанентаў (блокаў) пажарнай сігналізацыі).
На аб'екце будаўніцтва ў цяперашні час працягваюцца будаўніча-мантажныя работы.
Даведкава:
Пералік нарматыўных прававых актаў і іх структурных элементаў, у тым ліку абавязковых для выканання тэхнічных нарматыўных прававых актаў і іх структурных элементаў, якія ўтвараюць сістэму проціпажарнага нармавання і стандартызацыі, зацверджаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31.08.2020 года №516 «Аб сістэме проціпажарнага нармавання і стандартызацыі» (у рэдакцыі ад 11.08.2022).
У ходзе правядзення маніторынгу ва ўзаемадзеянні з прадстаўнікамі абслугоўваючай арганізацыі (ТАА «Стройэлектрасфера») таксама праводзілася вывучэнне стану сістэм пажарнай аўтаматыкі, змантаваных у будынку школы, пры гэтым устаноўлена, што сістэмы знаходзяцца ў працаздольным і спраўным стане.
Кансультацыю
па пытаннях пажарнай бяспекі можна атрымаць у работнікаў сектара нагляду і
прафілактыкі Бешанковіцкага РАНС па адрасе: г.п. Бешанковічы. вул. Урыцкага,
100, або па
тэлефоне 8 (02131) 6 51 55.