Праведзены рэйд па населеным пункце

У рамках рэспубліканскай акцыі «Разам за бяспеку» ратавальнікі штодзённа праводзяць прафілактычныя мерапрыемствы ў жылым сектары як у складзе аглядных камісій, так і ў індывідуальным парадку.

Так, сёння ў рамках акцыі інспектар сектара нагляду і прафілактыкі Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксей Бераставень разам з прадстаўнікамі мясцовай газеты «Зара» правёў рэйд па вёсцы Мамойкі.

- Уваходзячы ў дом у сельскай мясцовасці першае, на што звяртаеш увагу, гэта спосаб ацяплення памяшканняў у зімовы перыяд. У большасці выпадкаў грамадзяне выкарыстоўваюць ацяпляльныя печы, што з'яўляецца дадатковым рызыкай для ўсіх жыхароў. Няправільны мантаж, перагрэў печаў, пакіданне печаў, што топяцца, без нагляду – нават адзін з гэтых фактаў можа прывесці да трагедыі, – распавядае Аляксей Ігаравіч. –  Першапачатковай мэтай візіту ратавальнікаў  ў жыллё грамадзян з'яўляецца напамін аб найпрасцейшых правілах бяспекі, а таксама падказка, на якія канкрэтныя моманты неабходна звярнуць увагу менавіта ў гэтым домаўладанні.

У ходзе рэйду было наведана больш за дзесяць домаўладанняў, у кожным з якіх ратавальнік не толькі падрабязна распавёў домаўладальнікам, на што звярнуць увагу,і праводзіў інструктаж аб мерах пажарнай бяспекі ў быце.