Праведзены пазапланавы маніторынг устаноў адукацыі

У перыяд з 7 па 15 снежня 2022 года работнікамі сектара нагляду і прафілактыкі Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзены пазапланавы маніторынг выканання заканадаўства аб пажарнай бяспецы, у тым ліку абавязковых для выканання патрабаванняў тэхнічных нарматыўных прававых актаў сістэмы проціпажарнага нармавання і стандартызацыіу дачыненні да месцаў правядзення навагодніх мерапрыемстваў, эвакуацыйных шляхоў і выхадаў аб'екта, а таксама сістэм пажарнай аўтаматыкі, пры іх наяўнасці,                         

ДУА «Сярэдняя школа №1 г.п.Бешанковічы імя Стрычко І.І.»;

ДУА «Сярэдняя школа №2 г.п.Бешанковічы імя М.М.Ткачанкі»;

ДУА «Бачэйкаўская сярэдняя школа Бешанковіцкага раёна імя М.А.Высагорца»;

ДУА «Ульская сярэдняя школа Бешанковіцкага раёна імя Л.М.Даватара»;

ДДУ «Востраўская дзіцячы сад- сярэдняя школа Бешанковіцкага раёна імя К.А.Абазоўскага»;

ДДУ «Ржаўская дзіцячы сад- базавая школа Бешанковіцкага раёна імя М.Г.Гелавані»;

ДДУ «Яслі - сад №1 г.п.Бешанковічы»;

ДДУ «Яслі-сад №5 г.п.Бешанковічы»;

ДДУ «Яслі-сад №6 г.п.Бешанковічы»;

ДДУ «Улльскі дзіцячы сад Бешанковіцкага раёна»;

ДДУ «Бачэйкаўскі дзіцячы сад Бешанковіцкага раёна»;

ДДУ «Карэнеўскі дзіцячы сад Бешанковіцкага раёна»;

ДДУ «Вярхоўскі дзіцячы сад Бешанковіцкага раёна»;

ДДУА «Бешанковіцкі раённы цэнтр дзяцей і моладзі».

Па выніках правядзення маніторынгаў парушэнняў патрабаванняў нарматыўных прававых актаў сістэмы проціпажарнага нармавання і стандартызацыі не выяўлена.

У ходзе правядзення маніторынгаў аказана кансультацыйная дапамога ў забеспячэнні пажарнай бяспекі аб'ектаў, арганізацыі дзяжурстваў падчас правядзення навагодніх мерапрыемстваў, правядзенні проціпажарных інструктажоў, адпрацоўцы планаў эвакуацыі людзей на выпадак узнікнення пажару і г.п.

Асобныя будынкі ўстаноў

абсталяваны сістэмай аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі, апавяшчэння людзей аб пажары. Сігналы аб спрацоўванні пры гэтым выведзены на пульт дыспетчарызацыі пажарнай аўтаматыкі ўстановы «Віцебскае абласное УМНС». Сістэмы абслугоўваюцца спецыялізаванай арганізацыяй, пры візуальным аглядзе ўстаноўлена, што яны знаходзяцца ў працаздольным і спраўным стане.

У ходзе праведзенай работы праведзены выступленні ў працоўных калектывах, інструктажы і гутаркі з абслугоўваючым персаналам.

 

Сектар нагляду і прафілактыкі

Бешанковіцкага РАНС