Праведзена праверка арганізацыі харчавання ва ўстановах адукацыі раёна
Праведзена праверка арганізацыі харчавання ва ўстановах адукацыі раёна Пракуратурай Бешанковіцкага раёна праведзена праверка выканання заканадаўства, якое рэгулюе парадак забеспячэння і арганізацыі харчавання ва ўстановах адукацыі Бешанковіцкага раёна (ДУА «Сярэдняя школа № 2 г.п. Бешанковічы», ДУА «Бешанковіцкая гімназія-інтэрнат», ДУА «Карэнеўскі дзіцячы сад – сярэдняя школа Бешанковіцкага раёна»).
Праведзена праверка арганізацыі харчавання
ва ўстановах адукацыі раёна
Пракуратурай Бешанковіцкага раёна праведзена праверка выканання заканадаўства, якое рэгулюе парадак забеспячэння і арганізацыі харчавання ва ўстановах адукацыі Бешанковіцкага раёна (ДУА «Сярэдняя школа № 2 г.п. Бешанковічы», ДУА «Бешанковіцкая гімназія-інтэрнат», ДУА «Карэнеўскі дзіцячы сад – сярэдняя школа Бешанковіцкага раёна»). Раённым цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі, а таксама органамі кіравання адукацыі праводзіліся пазапланавыя праверкі па дадзеных пытаннях, у ходзе якіх ва ўстановах адукацыі раёна выяўляліся парушэнні, прымаліся меры па іх ліквідацыі. Разам з тым, праведзеная пракуратурай раёна праверка паказала, што названыя меры не з'яўляюцца вычарпальнымі, зноў дапушчаны парушэнні пры забеспячэнні харчавання навучэнцаў.
У ходзе праверачных мерапрыемстваў устаноўлены факт выкарыстання пры забеспячэнні харчавання прадукцыі з мінулым тэрмінам прыдатнасці, выяўлены парушэнні пры выдачы дазволаў на падачу страў членамі бракеражнай камісіі.
У асобных школах раёна не дыферэнцыравана фактычная маса выхаду гатовых страў з улікам узросту навучэнцаў.
Пракуратурай раёна ў Бешанковіцкі райвыканкам унесена прадстаўленне аб ліквідацыі парушэнняў заканадаўства, якое рэгулюе парадак забеспячэння і арганізацыі харчавання ва ўстановах адукацыі Бешанковіцкага раёна, па выніках разгляду якога парушэнні ліквідаваны, вінаватыя асобы прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.
Памочнік пракурора
Бешанковіцкага раёна
юрыст 2 класа А.Л. Кабачэўская