Праведзена пазапланавая праверка аб'екта з кругласутачным знаходжаннем дзяцей

У перыяд са 4 па 25 жніўня 2021 года інспекцыяй нагляду і прафілактыкі Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзена пазапланавая праверка выканання заканадаўства аб пажарнай бяспецы, у тым ліку абавязковых для выканання патрабаванняў тэхнічных нарматыўных прававых актаў сістэмы проціпажарнага нармавання і стандартызацыі: Дзяржаўнай установай адукацыі «Бешанковіцкі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр» (далей – ДУА «Бешанковіцкі СПЦ»), якая ажыццяўляе дзейнасць на тэрыторыі Бешанковіцкага раёна, размешчанай па адрасе: Віцебская вобласць, г.п.Бешанковічы, вул.Камуністычная, д.20-1 (дырэктар установы адукацыі – Булыня Наталля Іванаўна).
У ходзе праведзенай працы вывучана прадастаўленая дакументацыя, праведзены вусны апытанне работнікаў установы, абследавана адміністрацыйны будынак, а таксама прылеглая да яго тэрыторыя. 
Так устаноўлена, што ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб пажарнай бяспецы» № 2403-XII ад 15.07.1993 г. не ў поўным аб'ёме забяспечана пажарная бяспека прадпрыемства, пры якім выключаецца магчымасць узнікнення пажару альбо забяспечваецца абарона ад пажару жыцця і здароўя людзей і матэрыяльных каштоўнасцей, а менавіта:
кіраўніком не выконваюцца абавязкі ў галіне забеспячэння пажарнай бяспекі;
не выконваюцца агульныя патрабаванні па забеспячэнні пажарнай бяспекі на аб'екце;
не выконваюцца патрабаванні да арганізацыі тэхналагічнага працэсу;
не выконваюцца патрабаванні па забеспячэнні бяспечнай эвакуацыі пры пажары;
не выконваюцца патрабаванні да ўтрымання будынка і памяшканняў;
не выконваюцца патрабаванні да вызначэння колькасці першасных сродкаў пажаратушэння;
не выконваюцца спецыфічныя патрабаванні па забеспячэнні пажарнай бяспекі для аб'ектаў, спецыяльна прызначаных для знаходжання дзяцей, а таксама аб'ектаў з адначасовым знаходжаннем звыш 300 чалавек, аб'ектаў сацыяльнай сферы і аховы здароўя з кругласутачным знаходжаннем людзей.
А менавіта выяўлены наступныя парушэнні:
- не вызначаны неабходны тып і колькасць першасных сродкаў пажаратушэння для будынка, які знаходзіцца на балансе ўстановы ў адпаведнасці з пастановай МНС Рэспублікі Беларусь ад 18.05.2018 №35 «Аб устанаўленні норм аснашчэння аб'ектаў першаснымі сродкамі пажаратушэння»;
- парог у дзвярах эвакуацыйнага выхаду з хола першага паверха будынка непасрэдна вонкі мае вышыню больш за 0,06м.;
- работнікі ўстановы адукацыі (з'яўляецца аб'ектам, спецыяльна прызначаным для знаходжання дзяцей), задзейнічаныя ў рэалізацыі плана эвакуацыі людзей пры пажары, не забяспечаны самаратавальнікамі;
- у памяшканні сушыльнай эксплуатуюцца электрычныя ацяпляльныя панэлі пры адсутнасці тэхнічных (эксплуатацыйных) інструкцый на іх;
- для аздаблення падлогі і абліцоўкі сцен памяшканняў калідораў і хола першага паверха, а таксама аздаблення столевага перакрыцця лесвічнай клеткі (запасная лесвічная клетка), якія з'яўляюцца шляхамі эвакуацыі, прыменены матэрыялы з неўстаноўленымі паказчыкамі пажарнай небяспекі (пацвярджаючыя дакументы і праектная дакументацыя не прадастаўлены, фактычна аздабленне падлогі і перакрыцця – лінолеум і ПВХ панэлі адпаведна, абліцоўка – лакафарбавае пакрыццё);
- не забяспечана дыманепранікальнасць дзвярэй, якія аддзяляюць лесвічна-клеткавыя вузлы ад калідораў першага і другога (асноўны лесвічна-клеткавы вузел) паверха будынка (адсутнічаюць ушчыльняльнікі ў прытворах і прылады, якія забяспечваюць аўтаматычнае самазачыненне);
- дэмантаваныя дыманепранікальныя дзверы, якія аддзяляюць: калідор другога паверха ад лесвічна-клеткавага вузла (запасны), калідоры першага паверха ад хола;
- з улікам змены раней устаноўленага функцыянальнага прызначэння (перапрафілявання) з будынка інтэрната на 2 ізаляваныя памяшканні адукацыйнага, выхаваўчага і навуковага прызначэння ў парушэнне п.п.19.1, п.19 (прыкладанні Ф) і п.п.12.12.1 п.12.12 (прыкладанні С) СН 2.02.03-2019 памяшканні другога паверха не абаронены сістэмамі пажарнай сігналізацыі і не абсталяваны сістэмай апавяшчэння і кіравання эвакуацыяй людзей пры пажары.
Па выніках праверкі на дадзены момант кіраўніку ўстановы ўручаны Акт праверкі і прадпісанне, у якім пазначаны канкрэтныя парушэнні пажарнай бяспекі і тэрміны іх ліквідацыі. Па факце выяўленых парушэнняў юрыдычная асоба і кіраўнік установы будуць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. 

У ходзе праверкі ўстановы адукацыі праведзены пазапланавы маніторынг выканання заканадаўства пры ажыццяўленні дзейнасці па забеспячэнні пажарнай бяспекі ў частцы тэхнічнага абслугоўвання сістэм пажарнай аўтаматыкі (пажарнай сігналізацыі) ТАА «Стройэлектрасфера» (кіраўнік - Ліпатаў А.Е.). Выяўленыя парушэнні, дапушчаныя суб'ектам гаспадарання, ліквідаваны ў ходзе маніторынгу.

Старшы інспектар ІНіП 
Бешанковіцкага РАНС                       Мілашкін А.А.