Праведзена выбарачная праверка аб'екта аграпрамысловага комплексу

У перыяд з 22 мая па 2 чэрвеня 2023 года работнікамі сектара нагляду і прафілактыкі Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзена выбарачная праверка, згодна плана выбарачных праверак у Віцебскай вобласці на 1 паўгоддзе 2023 г., захавання заканадаўства аб пажарнай бяспецы, у тым ліку абавязковых для выканання патрабаванняў тэхнічных нарматыўных прававых актаў сістэмы проціпажарнага нармавання і стандартызацыі Камунальнага сельскагаспадарчага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «ПалітаддзелецАгра» (далей – КСВУП «ПалітаддзелецАгра»), (юрыдычны адрас: Віцебская вобласць, Бешанковіцкі раён, а.г.Камоскі, вул.Цэнтральная, 30), ажыццяўляючагадзейнасць на тэрыторыі Бешанковіцкага раёна (дырэктар – Камовіч Аляксандр Іванавіч).

У ходзе праведзенай работы вывучана прадастаўленая дакументацыя, абследаваны будынкі (памяшканні) і прылеглая да іх тэрыторыя.

Так, згодна з пастаўленымі ў прадпісанні на правядзенне праверкі пытаннямі, было ўстаноўлена, што:

не забяспечана выкананне кіраўніком і іншымі службовымі асобамі абавязкаў у галіне забеспячэння пажарнай бяспекі;

інструкцыя па пажарнай бяспецы (агульнааб'ектная) не ў поўнай меры адпавядае патрабаванням па яе зместу;

не ў поўным аб'ёме выконваюцца агульныя патрабаванні па забеспячэнні пажарнай бяспекі на аб'екце;

не ў поўным аб'ёме выконваюцца патрабаванні да зместу асобных будынкаў, збудаванняў і памяшканняў;

не ў поўным аб'ёме выконваюцца патрабаванні да арганізацыі тэхналагічнага працэсу;

выконваюцца патрабаванні па забеспячэнні бяспечнай эвакуацыі пры пажары;

не выконваюцца патрабаванні да зместу і вызначэння колькасці першасных сродкаў пажаратушэння і супрацьпажарнага водазабеспячэння;

не ў поўным аб'ёме выконваюцца патрабаванні да парадку правядзення супрацьпажарнага інструктажу і праверкі ведаў работнікаў па пажарнай бяспецы;

не ў поўным аб'ёме выконваюцца спецыфічныя патрабаванні па забеспячэнні пажарнай бяспекі выбухапажаранебяспечныхі пажаранебяспечных вытворчасцей.

А менавіта былі выяўлены наступныя парушэнні:

- у супрацьпажарных разрывах ад будынкаў ферм дапушчана будаўніцтва часовых збудаванняў для ўтрымання маладняку буйной рагатай жывёлы;

- у адпаведнасці з «Інструкцыяй аб нормах аснашчэння аб'ектаў першаснымі сродкамі пажаратушэння», зацверджанай пастановай МНС Рэспублікі Беларусь ад 21.12.2021 №82, не забяспечаны працаздольнымі (спраўнымі) першаснымі сродкамі пажаратушэння асобныя будынкі ферм, рамонтнай майстэрні; грузавыя аўтамабілі, трактары;

- не арганізавана  правядзенне паўторных супрацьпажарных інструктажоў з асобнымі катэгорыямі работнікаў прадпрыемства  (работнiкi кадраў, бухгалтэрыi, начальнікі вытворчых участкаў, намеснікі, галоўны аграном, галоўны інжынер-механік);

- не забяспечваецца свабодны пад'езд аварыйна-выратавальнай тэхнікі да прыёмных калодзежаў пажарных вадаёмаў у а.г.Камоскі;

- на вонкавым баку дзвярэй (варот) памяшканняў (будынкаў) на тэрыторыі рамонтнай майстэрні (маюцца не ў поўным аб'ёме або не чытаюцца) у а.г.Камоскі, а таксама ўсіх ферм (комплексаў), якія катыруюцца па выбухапажарнай і пажарнай небяспецы, адсутнічаюць паказальнікі іх категорыі;

- памяшканне рамонтнай майстэрніу а.г.Камоскі, адведзенае для правядзення пастаянных агнявых работ, не забяспечана двума вогнетушыцелямі, а таксама працівогняным палатном;

- акумулятарныя батарэі захоўваюцца у памяшканні рамонтнай майстэрні а.г.Камоскі, не прызначаным для гэтых мэт;

 

- згодна п. 15 ч. 3 «Інструкцыі аб парадку падрыхтоўкі работнікаў па пытаннях пажарнай бяспекі і праверкі іх ведаў у гэтай сферы», зацверджанай пастановай МНС Рэспублікі Беларусь ад 21.12.2021 № 82 не праведзена падрыхтоўка па праграмах пажарна-тэхнічнага мінімуму работнікаў прадпрыемства адказных за пажарную бяспеку суб'екта гаспадарання (начальнікі вытворчых участкаў у жывёлагадоўлі); якія ажыццяўляюць эксплуатацыю цеплагенеруючых апаратаў (печы, цеплавентылятары, водагрэйныя катлы), а таксама работнікаў, на якіх ускладзены абавязкі па правядзенні проціпажарнага інструктажу;

- ажыццяўляецца складанне (захоўванне) балонаў з гаручым газам (прапан) у памяшканнях будынка рамонтнай майстэрні;

- агульнааб'ектная інструкцыя па пажарнай бяспецы (№93 ПБ ад 20.07.2020 года) распрацавана без уліку ўступіўшых у сілу нарматыўных прававых актаў  (пастановы МНС Рэспублікі Беларусь ад 21.12.2021 № 82 «Аб забеспячэнні пажарнай

«бяспекі»,«Спецыфічных патрабаванні па забеспячэнні пажарнай бяспекі выбухапажаранебяспечных і пажаранебяспечных вытворчасцей», зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 20.11.2019 №779), а таксама спецыфікі пажарнай небяспекі будынкаў, збудаванняў і памяшканняў, вонкавых установак (збожжасушыльны комплекс, варасушылка, заправачныя пункты);

- работнікамі прадпрыемства не забяспечана выкананне супрацьпажарнага рэжыму на замацаваных аб'ектах у частцы ўборкі тэрыторыі ад сухой расліннасці (салама) і гаручых адходаў (упакоўка рулонаў саломы, сена і сенажу; поліэтыленавай плёнкі і г.п.);

- дапускаецца курэнне ў падсобных  памяшканнях асобных будынкаў ферм, па-за спецыяльна адведзеных і абазначаных указальнікамі месцаў; 

- дапускаецца скла- даванне (захоўванне) гаручых матэрыялаў (рулонаў грубых кармоў (сена, саламы)) у супрацьпажарных разрывах паміж будынкамі ферм. 

Даведачна:

Ад- казнасць за дадзеныя парушэнні прадугледжана ч. 1, 2, 4, 7 арт. 24.36 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Па выніках выбарачнай праверкі на дадзены момант кіраўніку прадпрыемства ўручаны Акт праверкі і прадпісанне, у якім пазначаны канкрэтныя парушэнні пажарнай бяспекі і тэрміны іх устаранення. Па факце выяўленых парушэнняў кіраўнік і службовыя асобы будуць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

 

Старшы інспектар ПТБ

Бешанковіцкага РАНС

Мілашкін А.А.