Праведзена выбарачная праверка аб'екта прамысловага прадпрыемства

У перыяд з 24 мая па 13 чэрвеня 2022 года работнікамі сектара нагляду і прафілактыкі Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзена выбарачная праверка, згодна з планам выбарачных праверак у Віцебскай вобласці на 1 паўгоддзе 2022 г., захавання заканадаўства аб пажарнай бяспецы, у тым ліку абавязковых для выканання патрабаванняў тэхнічных нарматыўных прававых актаў сістэмы проціпажарнага нармавання і стандартызацыі  Камунальнага будаўнічага унітарнага прадпрыемства «Бешанковіцкая ПМК-41» (далей – КП «Бешанковіцкая ПМК-41»), якое ажыццяўляе дзейнасць на тэрыторыі г.п.Бешанковічы (дырэктар - Пашэлюк Сяргей Мікалаевіч).

У ходзе праведзенай работы вывучана прадастаўленая дакументацыя, абследаваны будынкі (памяшканні) і  прылеглая да іх тэрыторыя.

Так, было ўстаноўлена, што ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб пажарнай бяспецы» № 2403-XII ад 15.07.1993 г. не ў поўным аб'ёме забяспечана пажарная бяспека прадпрыемства, пры якой выключаецца магчымасць узнікнення пажару альбо забяспечваецца абарона ад пажару жыцця і здароўя людзей і матэрыяльных каштоўнасцей, а менавіта:

кіраўніком і службовымі асобамі не выконваюцца абавязкі ў галіне забеспячэння пажарнай бяспекі;

не ў поўнай меры выконваюцца агульныя патрабаванні па забеспячэнні пажарнай бяспекі на аб'екце;

будынкі і памяшканні эксплуатуюцца не ў адпаведнасці з эксплуатацыйнай дакументацыяй (тэхнічнымі пашпартамі) на іх;

не ў поўнай меры выконваюцца патрабаванні да арганізацыі тэхналагічнага працэсу;

у адміністрацыйным будынку не выконваюцца патрабаванні па забеспячэнні бяспечнай эвакуацыі пры пажары;

не выконваюцца патрабаванні да парадку правядзення супрацьпажарнага інструктажу і праверкі ведаў работнікаў па пажарнай бяспецы і г.д..

А менавіта былі выяўлены наступныя парушэнні:

- з улікам фактычнага змянення функцыянальнага прызначэння (перапрафіліравання) асобных памяшканняў адміністрацыйнага будынка, а таксама ажыццяўлення заяўленага віду дзейнасці з парушэннем п.п.19.1атрыманых ведаў, уменняў і навыкаў, катэгорыі работнікаў, якія падлягаюць абавязковай падрыхтоўцы, месца, перыядычнасць правядзення падрыхтоўкі і асобы, адказныя за яе правядзенне;

- не арганізавана (не праводзяцца) паўторныя супрацьпажарныя інструктажы з работнікамі, не занятымі на вытворчасці (чыё пастаяннае рабочае месца – адміністрацыйны будынак (работнікаў кадраў, бухгалтэрыі і г.п.));

- не арганізавана (не праведзена) уборка тэрыторыі, прылеглай да РБУ, навесаў, сталярнага цэха і будынка піларамы ад гаручых адходаў (піламатэрыялы, гаручая поліэтыленавая ўпакоўка і г.п.);

- не забяспечваецца свабодны под'езд аварыйна-выратавальнай тэхнікі да будынка сталярнага цэха і заправачнага пункта (на под'ездзе (у праездах) складзіруюцца адходы піламатэрыялаў, жалезабетонных вырабаў, устаноўлены перасоўныя бытавыя памяшканні і г.п.);

- у супрацьпажарным разрыве будынкаў: склада, піларамы і гаражоў дапускаецца (праводзіцца) складанне гаручых матэрыялаў і ўстаноўка мабільных збудаванняў;

- на

дзвярах, размешчаных на шляхах эвакуацыі з памяшканняў калідораў першага паверха адміністрацыйнага будынка, вядучых непасрэдна вонкі, усталяваны замкі (запоры), якія забяспечваюць магчымасць іх свабоднага адкрывання знутры без ключа;

- не забяспечана працаздольнасць і спраўнасць унутранага проціпажарнага водазабеспячэння адміністрацыйнага будынка (пажарныя краны, размешчаныя ў актавай зале і на сцэне пры актавай зале, не ўкамплектаваны шафы,пажарнымі рукавамі, стваламі, злучальнымі галоўкамі, запорнай арматурай; ацэнка гатоўнасці да прымянення ўнутранага проціпажарнага водазабеспячэння са складаннем актаў гатоўнасці не праводзілася (акты не прадстаўлены));

- парог у дзвярах эвакуацыйнага выхаду з актавай залы ў калідор цэнтральнай часткі адміністрацыйнага будынка мае вышыню больш за 0,06 м.;

- зменена функцыянальнае прызначэнне памяшканняў рацеха)  у парушэнне эксплуатацыйнай дакументацыяй на памяшканні (тэхнічныя пашпарты ад 17.03.1999 і 12.03.2008 года адпаведна) узведзены ацяпляльныя прыборы не завадскога выраблення  (п.9 агульных патрабаванняў);

- у памяшканні майстэрні будынка рамонтнай майстэрні ажыццяўляецца складанне гаручых рэчываў (злітыя масла, дахавыя матэрыялы).

Па выніках выбарачнай праверкі на дадзены момант кіраўніку таварыства ўручаны Акт праверкі, рыхтуецца да ўручэння прадпісанне у якім будуць пазначаны канкрэтныя парушэнні пажарнай бяспекі і тэрміны іх устаранення. Па факце выяўленых парушэнняў юрыдычная асоба, кіраўнік і службовыя асобы будуць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

 Старшы інспектар ПНС

Бешанковіцкага РАНС Мілашкін А.А.