Праведзеныя пракуратурай раёна наглядныя мерапрыемствы сведчаць аб сістэматычным неналежным выкананні асобнымі суб'ектамі патрабаванняў заканадаўства пры ажыццяўленні закупак тавараў (работ, паслуг) з адной крыніцы з расходаваннем бюджэтны

У прыватнасці, пракуратурай раёна выяўляліся неадзінкавыя факты неналежнага вывучэння кан'юнктуры рынку пры правядзенні закупак з адной крыніцы, што ў сваю чаргу пацягнула неабгрунтаванае залішняе расходаванне бюджэтных сродкаў.
Пры гэтым звяртаю ўвагу, што ў адпаведнасці з арт.4 Закона Рэспублікі Беларусь ад 13.07.2012 №419-З «Аб дзяржаўных закупках тавараў (работ, паслуг)» (далей - Закон аб дзяржзакупках) асноўнымі мэтамі і прынцыпамі ў сферы дзяржаўных закупак з'яўляецца эфектыўнае расходаванне бюджэтных сродкаў, а таксама забеспячэнне справядлівага і бесстаронняга стаўлення да патэнцыяльных пастаўшчыкоў (падрадчыкаў, выканаўцаў).
Устаноўлены факты ўнясення недакладных звестак у даведкі аб правядзенні закупкі з адной крыніцы, альбо яе несвоечасовага размяшчэння на электроннай гандлёвай пляцоўцы.
Даведачна
Згодна з абз.3 п.4 арт.49 Закона аб дзяржзакупках вызначана, што па выніках правядзення працэдуры закупкі з адной крыніцы заказчыкам (арганізатарам) не пазней за пяць рабочых дзён з дня заключэння дагавора складаецца і зацвярджаецца даведка, якая павінна змяшчаць, у тым ліку аб'ём прадмета дзяржаўнай закупкі (колькасць), за выключэннем выпадку набыцця тавараў (работ, паслуг) у адпаведнасці з абз.3 п.4 арт.21 гэтага Закона.
Таксама п.1.4. пастановы Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь ад 12.04.2019 №30 вызначана, што даведка аб правядзенні працэдуры закупкі з адной крыніцы павінна змяшчаць акрамя звестак, указаных у абз.2-7 ч.2 п.3 арт.49 Закона аб дзяржзакупках, цану (та2) за адзінку тавару (работы, паслугі), які з'яўляецца прадметам дагавора дзяржаўнай закупкі, звесткі аб адпаведнасці пастаўшчыка (падрадчыка, выканаўцы), з якім заключаны дагавор дзяржаўнай закупкі, патрабаванням да ўдзельнікаў, устаноўленым заказчыкам у адпаведнасці з п.2 арт.16 Закона аб дзяржзакупках.
У сувязі з выкладзеным звяртаю ўвагу, што патрабаванні ч.2 арт.15 Закона «Аб барацьбе з карупцыяй» ад 15.07.2015 №305-З абавязваюць дзяржаўныя арганізацыі ў парадку, устаноўленым актамі заканадаўства, праводзіць конкурсы, аўкцыёны або іншыя працэдуры, прадугледжаныя актамі заканадаўства, пры прыняцці рашэнняў, у тым ліку пры правядзенні закупак.
У сілу абз.12 ч.1 арт.25 гэтага Закона парушэнне дзяржаўнай службовай або прыраўнаванай да яе асобай устаноўленага актамі заканадаўства парадку правядзення конкурсаў, аўкцыёнаў, працэдур закупак з'яўляюцца правапарушэннямі, якія ствараюць умовы для карупцыі.
Намеснік пракурора
Бешанковіцкага раёна
малодшы саветнік юстыцыі В.В. Дойлідаў