Праведзены маніторынг дашкольных устаноў адукацыі

У перыяд са 22 па 30 лістапада 2023 года работнікамі сектара нагляду і прафілактыкі Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзены маніторынг выканання заканадаўства аб пажарнай бяспецы, у тым ліку абавязковых для выканання патрабаванняў тэхнічных нарматыўных прававых актаў сістэмы проціпажарнага нармавання і стандартызацыі Дзяржаўнай установы адукацыі «Ульскі дзіцячы сад Бешанковіцкага раёна» (а.г.Ула, вул.Карэнеўскага, 29; кіраўнік – Паме Ірына Аляксандраўна) і Дзяржа
установы адукацыі «Дзіцячы сад № 1 г.п. Бешанковічы» (г.п. Бешанковічы, вул. Валадарскага, 18А; кіраўнік – Дрозд Марыя Пятроўна).
У ходзе праведзенай наглядна-прафілактычнай працы выяўлены наступныя парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі:
не забяспечана эксплуатацыя сістэм пажарнай сігналізацыі і апавяшчэння людзей аб пажары ў адпаведнасці з праектнай дакументацыяй на іх (рэзерв пажарных выпрабавальнікаў у садках маецца не ў поўным аб'ёме).
Будынкі ўстаноў абсталяваны сістэмай аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі і апавяшчэння людзей аб пажары, сігналы аб спрацоўванні выведзены на пульт дыспетчарызацыі «Маланка». Вышэйзгаданыя сістэмы абслугоўваюцца спецыялізаванай арганізацыяй ТАА «Стройэлектрасфера» згодна з дагаворам.  У ходзе правядзення маніторынгаў з прадстаўнікамі абслугоўваючай арганізацыі (27.11.2023) праведзены праверкі працаздольнасці (спраўнасці) дадзеных сістэм, пры гэтым устаноўлена, што сістэмы знаходзяцца ў працаздольным і спраўным стане.
Па выніках маніторынгу кіраўнікам уручаны рэкамендацыі, у якіх пазначаны канкрэтныя парушэнні пажарнай бяспекі і тэрміны іх ліквідацыі, у адрас вышэйстаячага кіраўніцтва рыхтуецца абагульненая інфармацыя.
У выпадку невыканання рэкамендацый могу