Праведзены планавыя маніторынгі культавых аб'ектаў

У перыяд з красавіка па май 2021 года інспекцыяй нагляду і прафілактыкі Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзены планавыя маніторынгі выканання заканадаўства аб пажарнай бяспецы, у тым ліку абавязковых для выканання патрабаванняў тэхнічных нарматыўных прававых актаў сістэмы проціпажарнага нармавання і стандартызацыі культавых аб'ектаў, размешчаных (зарэгістраваных) на тэрыторыі Бешанковіцкага раёна.
Так, была вывучана ажыццяўляемая дзейнасць:
Храма Казанскай іконы Божай Маці (в.Прыдзвінне);
Храма Нараджэння Прасвятой Багародзіцы (аг.Свеча, вул.Школьная);
Храма Святога дабравернага Аляксандра Неўскага (в.Марцінава);
Храма Свяціцеля Мікалая Цудатворца (в.Слабодка)
у ходзе чаго ўстаноўлена, што будынкі храмаў не эксплуатуюцца з прычыны таго, што патрабуюць правядзення капітальнага рамонту з-за абвальванняў частак сцен, даху і г.п., у асобных выпадках і зусім разбу

ізаляваных памяшканняў і іншых аб'ектаў, якія належаць суб'ектам гаспадарання» зацверджаных дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23.11.2017 №7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва» (далей – агульныя патрабаванні) як рэжымнага, так і капітальнага характару:

  • не вызначаны неабходны тып і колькасць першасных сродкаў пажаратушэння, у сувязі з чым аб'екты ўкамплектаваны сродкамі пажаратушэння не ў поўным аб'ёме;
  • патрабуюць карэкціроўкі планы эвакуацыі людзей пры пажары, у асобных выпадках і зусім адсутнічаюць;
  • дзверы, размешчаныя на шляхах эвакуацыі, у большасці выпадкаў зачынены на замкі, якія не могуць быць адчынены без ключа;
  • адсутнічаюць стэнды з інфармацыяй аб пажарнай бяспецы.

З мерапрыемстваў па ліквідацыі неадпаведнасці патрабаванням тэхнічных нарматыўна-прававых актаў і іх структурных элементаў, якія ўтвараюць сістэму проціпажарнага нармавання і стандартызацыі, якія падлягаюць ліквідацыі па меркаванні суб'ектаў гаспадарання, у адпаведнасці з пунктам 3.5 Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23.11.2017 № 7 выяўлена:

  • памяшканні не абсталяваны аўтаматычнай сістэмай пажарнай сігналізацыі з прыладай перадачы паведамлення на пульт дыспетчарызацыі пажарнай аўтаматыкі;
  • не забяспечана вышыня парогаў у дзвярных праёмах на шляху эвакуацыі з памяшканняў не больш за 0,06 м і г.д.

Па выніках маніторынгаў на дадзены момант кіраўнікам уручаны рэкамендацыі, у якіх пазначаны канкрэтныя парушэнні пажарнай бяспекі і тэрміны іх ліквідацыі.




Старшы інспектар ІНіП
Бешанковіцкага РАНС Мілашкін А.А.